Вельмі патрэбныя грошы. Канкурэнты назвалі кантракт паміж БКК і індыйскай IPL нярынкавым і нявыгадным
Найбуйнейшыя вытворцы калію назвалі пагадненне паміж «Беларускай калійнай кампаніяй» (БКК) і індыйскай кампаніяй IPL не адпаведным бягучым рынкавым тэндэнцыям і не адпавядаючым інтарэсам вядучых вытворцаў калійных угнаенняў.
Спецыяльныя паведамленні з нагоды заключанага кантракту распаўсюдзілі прэс-службы «Уралкалія», Nutrien і Canpotex, перадае Reform.by.
29 студзеня 2021 года БКК абвясціла аб заключэнні пагаднення з IPL на пастаўку 800 тыс. тон калійных угнаенняў па цане 247 даляраў за тону на ўмовах CFR. Кантракт будзе спрыяць стабільнасці сусветнага калійнага рынку з патэнцыялам далейшага ўмацавання коштаў, паведамілі ў БКК.
Гендырэктар «Уралкалій Трэйдынг» Аляксандр Цярлецкі па гэтай нагоды заявіў, што «цана падпісанага кантракту з Індыяй не адпавядае бягучым рынкавым тэндэнцыям і не адказвае інтарэсам вядучых вытворцаў калійных угнаенняў». Ён спаслаўся на пазітыўную рынкавую кан’юнктуру, якая назіраецца ў 2-й палове 2020 года — пачатку 2021 года, а таксама рост попыту на хлорысты калій на асноўных рынках спажывання ў бягучым годзе.
Canadian Potash Exporters( Canpotex), якая экспартуе аб’ёмы, што вырабляюцца канадскімі кампаніямі Nutrien і Mosaic, таксама адзначыла, што цана 247 долараў ЗША за тону на ўмовах CFR «значна ніжэй бягучых рынкавых коштаў для калійных угнаенняў на ключавых афшорных рынках» і не адпавядае фундаментальным паказчыкам асноўных сельскагаспадарчых тавараў у многіх краінах у рэгіёнах, якія развіваюцца, па ўсім свеце.
З пазіцыяй сваіх партнёраў згодныя і прадстаўнікі Nutrien.
«Мы разумеем, што калійнае пагадненне з Індыяй было заключана на вышэйшым урадавым узроўні з абмежаваным камерцыйным удзелам, — сказаў Кен Зейтц, выканаўчы віцэ-прэзідэнт і генеральны дырэктар Nutrien Potash. — Гэтая кантрактная цана ніякім чынам не адлюстроўвае рынкавыя цэны на бягучых ключавых афшорных рынках калійных угнаенняў, якія, як і іншыя ўгнаенні, падтрымліваюцца моцнымі глабальнымі фундаментальнымі паказчыкамі сельскагаспадарчых культур. Nutrien цалкам падтрымлівае пазіцыю Canpotex не прытрымлівацца гэтага ўзроўню цэн для патэнцыйных продажаў у Індыю ў 2021 годзе».
Такім чынам, Беларуськалій заключыў заведама нявыгадную для сябе здзелку. Чаму? Таму, што ўладам патрэбны хоць бы які прыток валюты ў краіну — інакш не будзе чым плаціць сілавікам. І яна гатовая дзеля гэтага на любыя нявыгадныя ўмовы — абы хаця б крыху грошай, але паступалі.