СААЗ ухваліла дзявятую вакцыну ад каронавіруса. І гэта не «Спутник V»

Сусветная Арганізацыя Аховы здароўя (СААЗ) рэкамендавала для экстранага прымянення вакцыну ад каронавіруса Covovax, якую вырабляюць у Індыі па ліцэнзіі амерыканскай кампаніі Novavax, сказана ў заяве арганізацыі.

756166739249320.jpg


«Сёння Сусветная арганізацыя аховы здароўя выпусціла спіс выкарыстання ў надзвычайных сітуацыях (EUL) для NVX-CoV2373, пашырыўшы спіс зацверджаных СААЗ вакцын супраць віруса SARS-CoV-2. Вакцына пад назвай CovovaxTM вырабляецца Індыйскім інстытутам сыраваткі па ліцэнзіі Novavax і з'яўляецца часткай партфеля сродкаў COVAX, што дае гэтак неабходны імпульс намаганням па вакцынацыі большай колькасці людзей у краінах з нізкім узроўнем даходу», — гаворыцца ў заяве, перадае АФН.

Як паведаміла памочнік генеральнага дырэктара СААЗ Марыянджэла Сімао, «нават са з'яўленнем новых варыянтаў каронавіруса вакцыны застаюцца адным з найбольш эфектыўных інструментаў для абароны людзей ад сур'ёзнага віруса SARS-CoV-2 і смерці». Яна патлумачыла, што ўключэнне Covovax у спіс рэкамендаваных для экстранага прымянення «нацэлена на павелічэнне доступу [да вакцынацыі], у прыватнасці, у краінах з нізкімі даходамі». Сімао нагадала, што 41 з такіх краін «усё яшчэ не змагла вакцынаваць 10% свайго насельніцтва, а 98 дзяржаў пакуль не дасягнулі 40%».

Эксперты СААЗ прыйшлі да высновы, што Covovax «адпавядае стандартам арганізацыі па абароне ад COVID-19». У СААЗ таксама нагадалі, што арыгінальная вакцына Novavax у дадзены момант праходзіць ацэнку Еўрапейскім агенцтвам па лекавых сродках (EMA), а пасля завяршэння працэдуры атрымае і ацэнку СААЗ.

Такім чынам, Індыйская вакцына стала дзявятым прэпаратам, які атрымаў ухваленне арганізацыі. Раней СААЗ дазволіла выкарыстоўваць вакцыны ад Pfizer/BioNTech, Janssen (належыць карпарацыі Johnson & Johnson), два варыянты прэпарата ад AstraZeneca і распрацаваны амерыканскай кампаніяй Modernа, кітайскія Sinopharm і Sinovac, а таксама індыйскія Covaxin і Covishield.