У Беларусі змяніліся правілы кавіднай самаізаляцыі

З 22 снежня ўрад змяняе правілы самаізаляцыі для прадухілення распаўсюджвання COVID-19. Са спіса тых, хто падлягае самаізаляцыі, выключаны кантакты першага і другога ўзроўняў, а таксама тыя, хто прыбыў з краін з выпадкамі COVID-19, паведамляе reform.by.

izolyacziya.jpeg


Пастанова падпісана 17 снежня 2021 года і сёння апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Яна ўносіць змены ў папярэднія пастановы па пытаннях прадухілення распаўсюджвання COVID-19:
- ад 8 красавіка 2020 г. № 208 «Аб увядзенні абмежавальных мерапрыемстваў»;- ад 30 кастрычніка 2020 г. № 624 «Аб мерах па прадухіленні распаўсюджвання інфекцыйнага захворвання».
Выключана патрабаванне аб самаізаляцыі асобных катэгорый грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства. Гаворка ідзе пра кантакты першага і другога узроўняў, а таксама пра тых, якія прыбылі з краін з выпадкамі COVID-19. Самаізалявацца абавязаны толькі хворыя на COVID-19.
Пры гэтым прававым актам устаноўлена, што асобы, якія атрымалі патрабаванні аб захаванні правіл паводзін у самаізаляцыі да ўступлення ў сілу пастановы № 727, абавязаны забяспечыць іх захаванне да заканчэння тэрміну знаходжання ў самаізаляцыі, названага ў такіх патрабаваннях.