Яшчэ адна трагедыя ў Азіі. У Індыі абваліўся мост, больш за 40 чалавек загінулі
Сусветныя медыя паведамляюць пра болей за 40 загінулых у выніку абрушэння вантавага моста ў заходнім індыйскім штаце Гуджарат.

Паведамляецца, што мост абваліўся, калі на ім знаходзілася каля 500 чалавек.
Больш за 100 чалавек апынуліся пад вадой. На месцы здарэння працуюць
ратавальнікі.
Трагедыя адбылася на мосце Морбі на рацэ Маччху. Ён быў
пабудаваны 140 гадоў таму, некалькі гадоў быў на рэканструкцыі і адкрыўся
для наведвальнікаў усяго чатыры дні таму. Прэм'ер-міністр Нарэндра Модзі трымае
на кантролі выратавальную аперацыю, да якой далучыліся мясцовыя жыхары.
На відэа, знятым відавочцамі надзвычайнага здарэння, відаць,
як многія людзі павіслі на трасах моста. Іншыя, каб выратавацца, самі скакалі ў
раку.
Нагадаем, учора трагедыя адбылася ў Паўднёвай Карэі. У Сеуле падчас святкавання Хэлоўіна ўзнікла цісканіна, у якой загінулі 153 чалавекі.
