Індыя абышла Кітай па колькасці насельніцтва

Насельніцтва Індыі ў канцы 2022 года стала на пяць мільёнаў чалавек большым, чым у Кітаі.

Колькасць насельніцтва па краінам у 2019 годзе. Малюнак wikipedia.org

Колькасць насельніцтва па краінам у 2019 годзе. Малюнак wikipedia.org

У Індыі ў канцы 2022 года жыло 1,417 мільярда чалавек — а гэта на пяць мільёнаў чалавек больш, чым у Кітаі. Пра гэта паведамляе Bloomberg, спасылаючыся на даныя арганізацыі World Population Review.

17 студзеня ўлады Кітая абвясцілі, што ўпершыню з 1960-х гадоў колькасць насельніцтва краіны ў 2022 годзе скарацілася на 850 тысяч чалавек у параўнанні з папярэднім годам. Паводле Дзяржаўнага статыстычнага ўпраўлення КНР, у краіне пражываюць больш за 1,411 мільярда чалавек.

World Population Review адзначае, што па стане на 18 студзеня насельніцтва Індыі дасягнула 1,423 мільярда чалавек. Іншая даследчая арганізацыя Macrotrends сцвярджае, што ў Індыі пражываюць 1,428 мільярда чалавек.

Індыя афіцыйна не паведамляла свежыя даныя пра колькасць насельніцтва. Кожныя дзесяць гадоў у краіне праводзяць перапіс насельніцтва, але ў 2021 годзе яго перанеслі з-за пандэміі каранавіруса. У ААН прагназавалі, што Індыя абгоніць Кітай па колькасці насельніцтва ў канцы 2023 года.

Bloomberg адзначае, што палова насельніцтва Індыі — гэта людзі маладзейшыя за 30 гадоў. Каля 800 мільёнаў чалавек атрымліваюць ад урада бясплатнае харчаванне — гэта найбуйнейшая падобная праграма ў свеце.

global_population_cartogram.png

У лістападзе 2022 года насельніцтва зямлі, паводле ацэнкі ААН, вырасла да васьмі мільярдаў чалавек. Паводле падлікаў арганізацыі, для павелічэння насельніцтва Зямлі на адзін мільярд сышло 12 гадоў.

Так, Фонд ААН у галіне народанасельніцтва, прыводзіць такую дынаміку росту насельніцтва планеты:

1 мільярд — 1804 год;

2 мільярды — 1927 год;

3 мільярды  — 1960 год;

4 мільярды  — 1974 год;

5 мільярдаў  — 11 ліпеня 1987 года;

6 мільярдаў  —  12 кастрычніка 1999 года, «Дзень шасці мільярдаў»;

7 мільярдаў  —  31 кастрычніка 2011 года, «Дзень сямі мільярдаў»;

8 мільярдаў  — 15 лістапада 2022 года, «Дзень васьмі мільярдаў»;

Калі дынаміка росту колькасці не зведае значных змяненняў, то мяжа ў 9 мільярдаў чалавек будзе пераадолены прыкладна да 2035 года, а ў 10 мільярдаў — да 2058 года.