Захад прагназуе ва Украіне зацяжную вайну

Вайна ва Украіне можа працягнуцца доўга — да канца гэтага года, паведамляе korrespondent.net

Фота: прэс-цэнтр штаба ААС / Facebook

Фота: прэс-цэнтр штаба ААС / Facebook

Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен сказаў еўрапейскім саюзнікам, што вайна ва Украіне можа працягнуцца да канца 2022 года.

Амерыканскія і еўрапейскія чыноўнікі мяркуюць, што хуткага заканчэння вайны паміж Расіяй і Украінай не відаць, паведамляе CNN.

Адзначаецца, што дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен сказаў еўрапейскім партнёпам, што вайна ва Украіне можа працягнуцца да канца 2022 года.

Па словах некаторых афіцыйных асоб, няма ніякіх прыкмет таго, што канчатковыя мэты падпарадкаваць Украіну ва Уладзімера Пуціна змяніліся.

Як заявіў дарадца па нацыянальнай бяспецы Джэйк Саліван, баі могуць працягнуцца "месяцамі ці нават даўжэй".


Двое іншых еўрапейскіх чыноўнікаў кажуць, што баі на ўсходзе Украіны могуць доўжыцца ад чатырох да шасці месяцаў, а затым зайсці ў тупік.