Андрэй Саннікаў: Усе арыштаваныя паводле «справы патрыётаў» — палітвязні

«Справа патрыётаў» — заказная палітычная справа. Пра гэта ў інтэрв'ю Charter97.org заявіў лідар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў.


ai_166350_aux_head_20150827_sannikov_360.jpg


— Як «Еўрапейская Беларусь» ставіцца да «справы патрыётаў», паводле якой сёння ў турмах знаходзіцца 17 чалавек?

— У турмах 17 чалавек, але праходзіць паводле гэтай справы значна больш. «Еўрапейская Беларусь» адразу ж абвесціла ўсіх арыштаваных паводле гэтай справы палітвязнямі. Мы пра гэта заяўлялі, у тым ліку неаднаразова на міжнародным узроўні. Не далей як учора я абмяркоўваў гэтае пытанне з першым намеснікам старшыні Еўракамісіі Франсам Тымермансам. Заклікаем праваабаронцаў, а таксама ўсе палітычныя партыі і рухі зрабіць такія ж заявы.

«Справа патрыётаў» — заказная палітычная справа, якая была тэрмінова сфабрыкаваная пасля публічнага загаду Лукашэнкі. Яна небяспечная не толькі для абвінавачаных, але і для незалежнасці Беларусі. Рэжыму яна спатрэбілася для таго, каб дагадзіць Крамлю і атрымаць звыклую падтрымку на ўтрыманне рэпрэсіўнага апарату для ўціску пратэстаў і арыштаў актывістаў.

— Чаму важна даваць праваабарончую ацэнку палітычным справам у самыя кароткія тэрміны?

Чытаць далей: https://charter97.org/be/news/2017/5/20/250434/