Сястрычкі Айза і Бэла шукаюць сем'і. Абноўлена: знайшлі
У падземным пераходзе каля сталічнай вуліцы Нёманскай 27 лютага з'явіліся два малых шчанюка. Два небаракі туліліся на бруднай коўдры, а побач былі раскіданы кавалкі бліноў — учора прайшла Масленіца. На вуліцы было вельмі холадна, а ў пераходзе і таго горш. Добрая дзяўчына не здолела прайсці міма, як гэта зрабілі шмат хто да яе. А браць малых было зусім няма куды — здымная аднапакаёука і свая котка.