Шчанюкі паехалі на склад у Хацежына, дзе ім тэрмінова пабудавалі будку. Але цяпер на складзе ўзнікаюць праблемы — не ўсім падабаецца суседства двух малых сабачых дзяцей д і па тэрыторыі ездзіць шмат транспарту. Пытанне бяспекі з кожным днём паўстае ўсё мацней. Пакуль яны ціха і сціпла сядзяць у будцы, але ж гэта дзеці, хоць і сабачыя — ім усё навакол цікава.
Знаёмцеся — Айза і Бэла. Ім прыкладна 3 месяцы, апрацаваны ад глістоў і паразітаў, рыхтуюцца да прышчэпак. Пераходзяць на сухі рацыён, але ў ежы зусім непераборлівыя.
Айза — кантактная і гуллівая дзяўчынка з характарам уласніцы. Будзе вельмі вернай свайму гаспадару.
Бэла — пяшчотная пухнатая прыгажуня з вельмі выразнымі вачыма. Больш любіць назіраць за гульнямі Айзы, але не супраць крышачку пазней узяць удзел.
Абедзве малыя вельмі чалавекаарыентаваныя, нягледзячы на тое, як з імі абышліся на самым пачатку жыцця.
Шукаюць самых найлепшых гаспадароў і цёплы ўтульны дом.
Тэлефануйце і прыязджайце знаёміцца.
+375 (25) 755-45-85 Аляксандра.