Малады прыгажун Тэа шукае сям'ю

Напрыканцы мінулага года жыхары сталічнай Каменнай Горкі часта маглі бачыць маладога, прыгожага сабаку, які даверліва падыходзіў да людзей і нібыта нешта імкнуўся ім распавесці. Валанцёры спрабавалі адшукаць гаспадара, але даведаліся, што той нібыта памёр, а сваякі наўпрост выгналі небараку на вуліцу.

imgl3580_logo.jpg

З ператрымкай не атрымалася, бо ва ўсіх валанцёраў дома на той момант быў "аншлаг". Знайшлі толькі варыянт з ланцугом на адной з будаўнічых пляцовак Мінску, куды штодзень некалькі разоў ходзяць карміць і гуляць з гэтым прыгажуном. 

imgl3554_logo.jpg

Знаёмцеся — Тэа. Яму прыкладна тры гады. Хлопец агледжаны ветэрынарам, мае прышчэпкі і рыхтуецца да спакладання. Нягледзячы на "ланцуговае" жыццё, Тэа не страціў любоў да чалавека — заўсёды вельмі радасна кідаецца да любога, хто да яго падыходзіць. Мае натуральны рацыён, але не будзе праблемаў з пераходам на сухі корм. Канешне ж, як усе маладыя сабакі, вельмі любіць гуляцца і шпацыраваць. Ведае некалькі камандаў і вельмі чакае калі яго будуць хваліць за іх выкананне.

Прыгажун нават мае ветэрынарны пашпарт! 

Тэа вельмі чакае свайго чалавека, які не здрадзіць яму, побач з якім ён зможа прайсці доўгі і шчаслівы жыццёвы шлях. І каб больш ніякіх ланцугоў!

Тэлефануйце і прыязджайце знаёміцца! +375 (29) 328-37-13 Алёна.