Разумная і спакойная Жуля шукае новых гаспадароў! Можа, гэта вы?
У наш час бракуе добрых навін і добрых спраў. Ёсць магчымасць зрабіць адну такую справу — выратаваць жыццё гэтай прыгажуні з фотаздымкаў!
Гісторыя Жулі падобная да гісторый соцень іншых сабак. Жыла ў вёсцы, гаспадар досыць любіў злоўжываць спіртовымі напоямі, і, канешне, малая часта галадала. Жыхар суседней вёскі было прытуліў Жулю і шчанюкоў на сельгасбазе, але гэта зусім не спадабалася кіраўніцтву, якое пагражала выклікам адлову. Час ішоў на дні, і мужчына звярнуўся да валанцёраў. З іх дапамогай амаль усе шчанюкі знайшлі новых гаспадароў, а Жуля пакуль на ператрымцы.
Жулі каля 3 гадоў. Яна апрацаваная ад паразітаў, рыхтуецца да прышчэпак. Разумная і досыць спакойная дзяўчына, у кватэры шкоды не робіць і сціпла чакае выгулу. Вельмі імкнецца давяраць чалавеку, але з новымі людзьмі спачатку асцярожнічае. Не агрэсіўная, да іншых жывёлаў таксама ставіцца асцярожна. Вельмі любіць пачасункі і радуецца, што можна спаць не на вуліцы, а яшчэ — калі часам даюць ласуначак. У ежы непераборлівая.
Вельмі хочацца знайсці Жулі новых добрых гаспадароў! Можа, гэта вы?
Тэлефануйце і прыязджайце знаёміцца!
+375 (29) 147-03-56 Кацярына