Ну прыгледзьцеся да Бруна!

Цудоўны сабака са складаным лёсам шукае самы лепшы дом і месца ў сэрцы.


Такіх як Бруна — адзін на сотню, а можа і менш. Яго нават у клініках пазнаюць!!! Але лёс яго не шкадаваў. зараз Бруна на ператрымцы і вельмі прывязваецца да жанчыны, якая за ім даглядае. І гэта галоўная праблема, бо сабака і так шмат вытрымаў ў сваім жыцці. Яму зараз трэба тая адзіная гаспадыня, якая палюбіць яго ўсім сэрцам. А можа, і гаспадар, але Бруна троху баіцца мужчын. І толькі, калі прыёмная мама побач і просіць не перажываць, толькі тады Бруна супакойваецца!

Гэтаму цудоўнаму сабаку ўжо хопіць прыгодаў, таму хацелася б каб знайшліся людзі, якія возьмуць на сябе адказнасць за гэтыя цудоўныя вочкі, а ўзамен атрымаюць мора любові і адданасці!

Бруна здаровы, прышчэплены, апрацаваны. У ежы не пераборлівы. Ладзіць з іншымі жывёламі. Увайшоў у рытм выгулу, рэдка, але часам яшчэ можа не датрываць...

Патрэбны адказны гаспадар (а лепш-гаспадыня)).

Тэлефануйце: +375(29)113-82-58 Вераніка
+ 375 (29) 359-69-39 Наталля

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: