Выстава керамістаў “Рэтраспектыва” адкрылася ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва
У экспазіцыі творы больш за 10 іншаземных аўтараў-удзельнікаў міжнароднага пленэру па кераміцы “Арт-Жыжаль”. Як адзначыў арганізатар і кіраўнік творчай акцыіі, старшыня
Бабруйскай гарадской арганізацыі Беларускага саюза мастакоў (БСМ) Валерый Калтыгін, выстава — нагода для ўспамінаў і разважанняў аб міжнародным пленэры па кераміцы
“Арт-Жыжаль”, які пачаў сваю гісторыю ў 2003 годзе.