“Зорка Венера”, “Мая малітва” і “Пагоня”: у Мінску прайшоў вечар беларускай паэзіі (фотарэпартаж)
У апошнюю пятніцу зімы, 26 лютага адбыліся адразу дзве паэтычныя імпрэзы. Першая з іх “Art Jam” у “Доме Фішара” — вечарына пачынаючых паэтаў, другая жа
атрымала назву “Вечар Беларускай паэзіі” — марапрыемства з лірычнай праграмай, куды ўвайшла і музычная частка. Падзея праходзіла ў свабоднай прасторы “Хто такі
Джон Голд?”. Туды і завітаў карэспандэнт “Новага часу”.