“Зорка Венера”, “Мая малітва” і “Пагоня”: у Мінску прайшоў вечар беларускай паэзіі (фотарэпартаж)

У апошнюю пятніцу зімы, 26 лютага адбыліся адразу дзве паэтычныя імпрэзы. Першая з іх “Art Jam” у “Доме Фішара” — вечарына пачынаючых паэтаў, другая жа атрымала назву “Вечар Беларускай паэзіі” — марапрыемства з лірычнай праграмай, куды ўвайшла і музычная частка. Падзея праходзіла ў свабоднай прасторы “Хто такі Джон Голд?”. Туды і завітаў карэспандэнт “Новага часу”.



Мерапрыемства ўяўяле сабою фармат свабоднага мікрафону — кожны, жадаючы можа выступіць са сваімі вершамі альбо прачытаць творы вядомых паэтаў. Апроч паэтычнай частцы, на вечары выступілі музыкі Ілля Фаляжынскі і Павел Шэмеш, гурт “Amaroka” і два зусім маладых калектывы, якія яшчэ нават не маюць назву.  Імпрэзу праводзіў паэтычны праект “Вечар”. Па словах арганізатараў гэта першае і не апошняя вечарына, прысвечаная беларускамоўных паэзіі.

Паміж выступамі творцаў вядучыя падзеі распавядалі цікавыя факты пра беларускіх пісьменнікаў, а таксама паказалі некалькі відэаролікаў. У адным з іх вядоўцы правялі апытанне наколькі сучасная моладзь пазнае беларускіх паэтаў. Вынікі аказаліся даволі жахлівымі: Рыгора Барадуліна назвалі мастаком,  Максіма Багдановіча зблыталі з Аляксандрам Блокам, Коласа не адрознілі ад Купалы. Толькі два чалавекі адказалі на ўсе пытанні правільна.

Другое відэа складалася з урыўкаў спеваў “Мая малітва” Янкі Купалы ў выкананні грамадзянаў Бельгіі, Нарвегіі, Турцыі, Германіі ды іншых краін.  На двух астатніх відэаролікаў звярнуліся па-беларуску да гледачоў два хлопцы. Першы, Кен — жыхар Японіі, вучыў у Мінску беларускую мову і літаратуру. Студэнт піша дыпломную працу па творчасці Максіма Багдановіча і, па яго прызнанню, хоча ў Токіа далей выкладаць беларускую літаратуру нашаніўскага перыяду. На другім відэа грамадзянін Бразіліі Патэрсан распавёў, што ажаніўся на беларуске і яму захацелася вывучыць мову каханай. Бразілец прачытаў верш “Зоркі Геркулеса” амаль без акцэнту.