Нідэрланды апублікавалі даклад па «Боінгу» рэйса МН17
Міжнародная група экспертаў,
якая праводзіла расследаванне прычын крушэння «Боінга» ў Данецкай вобласці Украіны прыйшла да высновы, што самалёт быў збіты ракетай ЗРК «Бук». Пра гэта гаворыцца ў дакладзе Савета па бяспецы Нідэрландаў, апублікаваным сёння. Хто націснуў на кнопку
пуску ракеты эксперты не сказалі.