Нідэрланды апублікавалі даклад па «Боінгу» рэйса МН17
Міжнародная група экспертаў, якая праводзіла расследаванне прычын крушэння «Боінга» ў Данецкай вобласці Украіны прыйшла да высновы, што самалёт быў збіты ракетай ЗРК «Бук». Пра гэта гаворыцца ў дакладзе Савета па бяспецы Нідэрландаў, апублікаваным сёння. Хто націснуў на кнопку пуску ракеты эксперты не сказалі.

Паводле дадзеных дакладу, апублікаванага
Нідэрландамі, ракета патрапіла ў кабіну пілота з левага боку. Пасля выбуху ракеты, галаўны частка самалёта
аддзялілася ад фюзеляжа, піша "Новая газета".
Усе пасажыры і члены экіпажа загінулі практычна імгненна. Таксама ў
дакуменце гаворыцца, што ўлады Украіны і авіякампаніі няправільна ацанілі рызыкі палётаў над ўсходняй часткай краіны і не змянілі маршруты, нягледзячы на відавочную пагрозу
бяспецы.
Адзначаецца,
што нягледзячы на тое, што «Бук» быў расійскім, міжнародная група пакуль не можа назваць канкрэтных вінаватых у гэтай трагедыі, аднак у далейшым будзе дамагацца іх
пакарання.
У дакладзе таксама гаворыцца,
што ўкраінскія ўлады ўсведамлялі, што прастора для палётаў грамадзянскіх самалётаў можа быць небяспечна. Роўна як і малайзійскія авіялініі ўсведамлялі
магчымыя рызыкі, пракладваючы для лайнера маршрут над тэрыторыяй збройнага канфлікту ў Данбасе.
Пры гэтым у дакладзе адзначаецца, што
на момант трагедыі ў небе над зонай канфлікту таксама знаходзілася яшчэ тры камерцыйных судна.
«Ніхто тады не мог ведаць напэўна, што вышыня ў 10 000 метраў
з'яўляецца небяспечнай. Рызыка была, але чаму гэта нікога не спыніла? Чаму ў той момант дадзеную пагрозу не ўспрынялі сур'ёзна? Гэтыя пытанні застаюцца», — заявіў прадстаўнік міністэрства бяспекі і
юстыцыі Нідэрландаў Цібе Ёстра.
Разам з тым, як паведамляў НЧ са спасылкай на ВВС, абаронны канцэрн "Алмаз-Антэй" заявіў, што па выніках ўласнай эксперыменту здолеў дакладна вызначыць раён, з якога была запушчаная зенітная ракета ў малайзійскі лайнер Boeing 777, збіты над Данецкай вобласцю Украіны.
17 ліпеня 2014 г у небе над Данецкай вобласцю быў збіты "Боінг" кампаніі Malaysia Airlines, які выконваў рэйс Амстэрдам – Куала-Лумпур. Самалёт быў збіты з зенітна-ракетнага комплексу "Бук". Усе 298 чалавек, якія знаходзіліся на борце, загінулі. Пераважная большасць з іх — 194 пасажыра — былі грамадзянамі Нідэрландаў. Самалёт упаў у зоне, кантраляванай баевікамі. Целы загінулых перавезлі ў Нідэрланды для экспертыз. Украіна дэлегавала расследаванне катастрофы самалёта Нідэрландам.