Il Foglio: Пуцін «зліў» Данбас

Пуцін «зліў» занадта дарагі Данбас: ажыццяўляецца адвод войскаў і пошук кампрамісаў, піша Ганна Зафесава ў артыкуле пад назвай «Вайна на Украіне скончылася, а мы гэтага не заўважылі», апублікаванай у газеце Il Foglio.



poroh_i_hujlo.jpg

Вайна ва Украіне скончылася. Але гэтага ніхто не заўважыў за спецэфектамі ракет Пуціна, накіраваных на Сірыю. Данбас знік з выпускаў навін на заходніх тэлеканалах, але самае галоўнае — на расійскіх каналах. Цяпер тэленавіны пачынаюцца з паведамленняў пра гучныя ваенныя поспехі ў Сірыі. Навін з усходу Украіны мала, яны кароткія і вельмі важныя, як, напрыклад, пра аднаўленне паставак метану «Газпромам», ці адпраўка вугалю на Украіну з ДНР. Але самае галоўнае, на ўсходзе Украіны больш не страляюць, супрацьстаячыя бакі ее толькі адводзяць войскі і ўзбраенні ад лініі фронту, але і пацвярджаюць адвод сілаў праціўніка, піша карэспандэнт.

Пасля гэтага ўжо можна казаць пра мір. Кіраўнікі ЛНР і ДНР паведамілі пра рашэнне перанесці правядзенне мясцовых выбараў на люты і красавік будучага года адпаведна. Гэтаму рашэнню папярэднічаў дыпламатычны балет Ангелы Меркель і Франсуа Аланда, якому апладзіравалі Масква і Кіеў. Перанос тэрмінаў выбараў на паўгода азначае, што прарасійскія анклавы ўступаюць на шлях, який прывядзе іх да таго, што яны стануць «некаторымі акругамі Данецкай і Луганскай абласцей унутры Украіны». На ўмовах, якія яшчэ трэба будзе ўдакладніць, адзначае аўтар артыкула.

У сувязі з гэтым расійскія ўльтранацыяналісты кажуць, што Пуцін слабак, прададаўся амерыканцам і «зліў» Данбас. Масква ўжо пагадзілася з гэтым у Мінску пад уплывам санкцый, падзення коштаў на нафту і немагчымасці лёгкай перамогі, так, як у Крыме. Да сённяшняга дня ў Данецку і Луганску застаюцца нешматлікія лідэры паўстання, такія, як Захарчанка і Платніцкі, і перамовы, якія пройдуць у бліжэйшыя месяцы, будуць прысвечаны, у тым ліку, і іх лёсу. Для прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі зусім непрымальна бачыць іх у ліку губернатараў абласцей. Тужлівыя перамовы розных працоўных груп у рамках Мінскіх пагадненняў прысвечаныя галоўнай праблеме: як выратаваць твар (і скуру) «злітым» сепаратыстам і асцярожнаму Парашэнку, гаворыцца ў артыкуле.

Ідэя Данбаса стала неактуальнай, таму што была задарагой: напрацягу многіх месяцаў пенсіі, заработныя платы, пастаўкі грузаў, школы і бальніцы былі цяжарам для Расіі, якая перажывае рэцэсію. Новая ваенная эскалацыі мела б непасільную эканамічную і палітычную вагу. Сірыя стала выпадкам, якім трэба было скарыстацца. Пуцін зноў выступае ў ролі пераможцы, сірыйскі прэзідэнт Башар Асад падаецца больш удзячным саюзнікам, чым ненадзейныя ўкраінцы. Крэмль разрульвае міжнародны крызіс, у яго больш няма паўстанцаў на перыферыі незразумелага шахцёрскага рэгіёну на тэрыторыі былога СССР. Сірыя не толькі вярнула самапавагу, але і ўціхамірыла рускіх ветэранаў Данбаса, якія пасля вяртання на радзіму маглі выплюхнуць сваю нацыяналістычную незадаволенасць: самыя непрымірымыя могуць адправіцца ў Хомс, ужо цяпер вядуцца размовы аб адпраўцы «добраахвотнікаў» з Данецка ў Латакію, піша карэспандэнт.

А Парашэнка вярнуў сябе разбураны Данбас, якія каштаваў каля 10 тысяч жыццяў. Быць можа, ён палічыў бы за лепшае пакінуць яго рускім, піша аўтар артыкула.

Паводле Inopressa.ru