Ад сёння чыгуначныя квіткі ў Расію таннеюць на 12%

Чыгуначныя квіткі з Беларусі ў Расію з 15 кастрычніка таннеюць прыкладна на 12%. Адпаведнае пагадненне дасягнулі Беларуская і Расійская чыгункі.



elektrichka_2.jpg

Зніжкі будуць дзейнічаць да канца бягучага года, перадае БелТА.

Напрыклад, кошт праезду па маршруце Мінск — Масква ў купэ нефірмовага цягніка знізіцца на 140 тыс. рублёў і складзе 1 млн 16 тыс.руб, у плацкартным вагоне — на 80 тыс.руб. да 562 тыс.руб., а на бакавых месцах — на 65 тыс.руб да 507 тыс.руб.

Акрамя зніжанага кошту праезду захоўваюцца зніжкі да 15% у залежнасці ад тэрмінаў набыцця квіткоў у купэйныя вагоны і вагоны СВ. 10%-ная зніжка дзейнічае пры праездзе пасажыра на бакавых месцах у плацкартным вагоне. Такая ж зніжка ў 10% — пры адначасовым афармленні білетаў у абодвух напрамках пры праездзе ў вагонах СВ і купэйных вагонах асобных цягнікоў.

Калі пасажыры купляюць групавы квіток, то зніжка на яго складае да 30% — у залежнасці ад агульнай адлегласці паездкі і колькасці пасажыраў у групе.