З’езд Партыі БНФ падтрымаў у якасці адзінага кандыдата на прэзідэнцкіх выбарах Аляксандра Мілінкевіча
Чарговы XVI справаздачна-выбарчый з’езд Партыі БНФ прайшоў у Мінску 11 кастрычніка ў ДК “Сукно”. Напачтаку з’езда было зарэгістравана 133 дэлегата. Кіраўніцтва
паведаміла, што некаторыя спазняюцца і будуць з хвіліны на хвіліну. У кулуарах удзельнікі адзначалі, што зараз з’езды ўжо не тыя. Раней збіралася поўная заля ДК “Сукно” і
дэлегатаў адпаведна было ў 2–3 разы болей.