За руйнаванне Мінску — няпоўны дзясятак пратаколаў. Дзе астатнія тысячы?
Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Мінгарвыканкаму паведамляе: цягам 2015 году ажыццяўляўся маніторынг аб’ектаў са статусам
гістарычнай каштоўнасці і вяліся планавыя праверкі выканання заканадаўства ў галіне аховы помнікаў гісторыі і культуры. Па іх выніках складзена
9 адміністрацыйных пратаколаў за парушэнні заканадаўства ў сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны.