Беларусы пра АЭС: «Не хочацца наступаць на тыя ж граблі!»

Ужо ўвосень падрыхтоўка да запуску АЭС у Астраўцы мае падысці да фінальнай стадыі: на станцыю прывязуць ядзернае паліва. Ці не страшна беларусам? Якія мінусы і плюсы, небяспекі і профіты яны бачаць? Пра ўсё гэта мы вырашылі спытацца ў мінакоў на вуліцах Гродна.