Генадзь Фядыніч: Гэта яшчэ не канец
Мінскі гарадскі суд 9 лістапада пакінуў без зменаў прысуды лідарам незалежнага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Генадзю Фядынічу і Ігару Комліку. Па меркаванні праваабаронцаў, сённяшняе паседжанне пацвердзіла палітычны характар гэтай сфабрыкаванай справы.