Як Лукашэнкі сабаку з цэглы паілі

Пра тое, каб зайсці ў дом Аляксандра Лукашэнкі, журналісты могуць толькі марыць. 19 гадоў таму падчас прэзідэнцкай кампаніі ўсё было інакш. Тады знялі адное з нешматлікіх відэа, на якім прысутнічае жонка сённяшняга прэзідэнта Галіна.



halina_lukashienko.jpg

Фота Галіны Лукашэнка, якой так і не давялося стаць першай лэдзі

10 ліпеня 1994 года беларусы абралі першага і пакуль апошняга прэзідэнта. Ад дырэктара саўгасу да «апошняга дыктатара Еўропы» — шлях, якім мала хто можа пахваліцца.
 

Тады Аляксандр Лукашэнка ўпэўнена перамог у другім туры выбараў, набраўшы 80,6 % галасоў. Хіба тады будучаму бяззменнаму кіраўніку краіны палюбіліся лічбы «элегантнай перамогі» – як ведаем, вынікі ягоных чарговых выбарчых кампаніяў вагаліся ў межах пяці адсоткаў ад першай перамогі.
 

19 гадоў — некаторыя з тых, народжаных у часы шматвектарнай стабільнасці ды вечнай інтэграцыі, ужо паспелі адслужыць у войску ды стварыць сем’і. Для такой маладой краіны, як Беларусь, — гэта вялізарны тэрмін, і цяжка ўжо згадаць, як гэта было ў 1994-м.

Летась мы спрабавалі падсумаваць 18 гадоў найноўшай беларускай гісторыі ў адным відэа. Сёлета, пакапаўшыся ў архівах, мы прапануем вам невялікае відэа шляху да поспеху і ўлады. 1994 год з перспектывы адной асобы. Без каментара.

belsat.eu