«Ляпіс Трубяцкой» прэзентаваў кліп на новую песню «Танцуй!»
«Гары гарам той дзень, калі мы не танцавалі хоць раз! Ды не паверым у Праўду, каля якой няма месца хоць аднаму выбуху смеху!»
Кадр з кліпа на песню «Танцуй!»
«Песня і кліп «Танцуй!» уяўляюць сабой музычна-паэтычную
і відэа-ілюстрацыі да дзвюх навуковых прац, якія я рыхтую да друку
– кажа лідар «Ляпісаў» Сяргей Міхалок. — Першая праца — гэта аўтабіяграфічная дысертацыя па псіхалогіі. Яна завецца «Разумовае згасанне і дэградацыя як крыніцы бязмежнай радасці і несуцішнай творчай патэнцыі». Падкрэсліваю:
дысертацыя аўтабіяграфічная, усё яе высновы правераны эмпірычным шляхам і звязаны з маім асабістым жыццёвым досведам.
Другая дысертацыя
— медычная, і гэта ўжо
плён калектыўнай працы. Удзельнікі інтэрнацыянальнай групоўкі Lyapis Crew даследуюць такі
феномен як калектыўныя ўзліванні і нястрымныя скокі на абшарах былога Савецкага Саюза ў час вяснова-летняга абвастрэння. Гэтая дысертацыя завецца так: «Рэфлекторныя ваганні і сутаргавыя канвульсіі пад музыку
ў найвышэйшых двухногіх прыматаў як праява гіперсэксуальной актыўнасці і сігнал пра гатовасць да капуляцыі». Гэтым мы яшчэ раз хочам давесці, што рок
і навука крочаць побач, нага ў
нагу».
«Калі «Ляпісы» даслалі мне сваю
новую песню, я падумаў, што з ёй не ўсё так проста: праз панкаўскі запал
прабіваўся ліст глыбейшае і важнае, чым проста «Танцуй!», — расказвае рэжысёр кліпа Аляксандр Сцекаленка. — Мы пагаварылі з Міхалком, і я зацвердзіўся ў
думцы, што кліп на гэты трэк
павінен быць не просталінейным, а прыпавесцевым, пабудаваным, хутчэй, на асацыяцыях, чым на логіцы. Баюся падацца высакалобым занудам, але калі я слухаў трэк, у галаве ўсплыў некалі чытаны Ніцшэ: «Ды знікні пропадам той дзень, калі мы не танцавалі
хоць раз! Ды не паверым у Праўду, каля якой няма
месца хоць аднаму выбуху смеху!». Гэта шмат што падказала.
З іншага боку – вы ж ведаеце, як бязглузда ставіцца
занадта сур'ёзна да ўсяго, што нас атачае. Таму жадаючыя ўсюды
знаходзіць таемныя знакі могуць іх убачыць, прыкладам, на Танінай попцы пад канец кліпа ;) Усім прыемнага
прагляду!»
lyapis.com