Посткалядны канцэрт Лявона Вольскага
Культавы беларускі музыка Лявон Вольскі даў 9 студзеня паўнавартасны канцэрт для абмежаванага кола слухачоў. На канцэрт, які ладзіўся паўпадпольна ў адным з мінскіх клубаў, здолелі трапіць толькі самыя адданыя прыхільнікі творчасці Лявона. На сустрэчы (канцэрт доўжыўся 2 з паловай гадзіны) прагучалі амаль усе вядомыя хіты песняра з розных перыядаў творчасці. Урыўкі песень склаліся ў відэаролік, які мы вам прапануем.
Як вядома, шэрагу беларускіх музычных гуртоў і выканаўцаў, адметных сваёй прынцыповай грамадзянскай пазіцыяй, беларускія ўлады не дазваляюць выступаць перад публікай легальна.