Родная мова, на якой саромеюцца размаўляць
Для кагосьці родная мова — ангійская. Хтосьці з дзяцінства размаўляе па-кітайску. А якую мову лічаць роднай у Беларусі? З гэтым пытаннем мы звярнуліся да менчукоў напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы.
Цуду не атрымалася, як і год таму, мы амаль не сустрэлі тых, хто размаўляе на роднай мове. Але гэтым разам амаль усе апытаныя назвалі беларускую роднай мовай для беларусаў.
На самай справе, канешне, гэта жах! Мы радуемся таму, што беларусы называюць беларускую мову роднай… А яшчэ больш жахліва, што ў рускамоўным асяроддзі большасць беларусаў саромеюцца размаўляць на роднай мове.
Безумоўна, можна казаць пра дзяржаўную палітыку русіфікацыі, пра тое, што амаль не засталося беларускамоўных школ і садкоў. Гэта праўда. Але праўда і тое, што кожны можа зрабіць першы крок.
Недзяржаўныя медыя — адмовіцца ад рускай мовы, НДА — рабіць больш беларускамоўных праектаў, імпрэзаў, фэстаў і г.д. А грамадзяне — ужо ад сёння пачаць штодня хаця б некалькі словаў прамаўляць па-беларуску. Як кажуць, вялікае пачынаецца з малога.
Нагадаем, Міжнародны дзень роднай мовы, свята, якое адзначаецца штогод 21 лютага. Свята было заснаванае на 30‑й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЭСКА 17 лістапада1999 года і стала адзначацца з 2000 года.
Галоўная мэта свята — заахвочванне моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, а таксама спрыянне ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу.
Праграма Свята роднай мовы тут. Больш мерапрыемстваў тут. Свята роднай мовы кожны дзень на Android і iOS тут. 32 акцэнты беларускай мовы тут.