Сядзім дома, п'ем ваду з каралавым кальцыем...

У Беларусі цягам апошніх дзён усталявалася анамальная гарачыня. Тэмпературны слупок сягае за 30 градусаў. Напрыклад у нядзелю 9 жніўня ў Мінску паветра прагрэлася да 35,4 градусаў, чым быў пабіты тэмпературныы рэкорд 86-гадовай даўніны. Мы запыталіся на вуліцах сталіцы, як гараджане ратуюцца ад спёкі.