Журналіста «НЧ» выдалілі з участку для галасавання
23 верасня, у асноўны дзень галасавання на парламенцкіх выбарах, старшыня участковай выбарчай камісіі №752, якая месціцца ў мінскай школе №148, выдаліла журналіста «Новага Часу» з памяшкання для галасавання. Мікіта Броўка вёў здымкі на выбарчым участку пасля яго закрыцця і планаваў зафіксаваць на відэа працэс падліку галасоў.