306-ты дзень на вайне. Самае галоўнае на гэтую гадзіну

Вайна працягваецца, мір адкладаецца. За ноч адбыліся падзеі, самыя істотныя з якіх мы падаём у нашай традыцыйнай падборцы.

1670093392_8080.jpg

За мінулыя суткі расійскія войскі нанеслі адзін авіяцыйны і пяць ракетных удараў і правялі больш як 40 абстрэлаў з рэактыўных сістэм залпавага агню.
Украінскія сілы адбілі атакі УС РФ у раёнах населеных пунктаў Навасёлаўскае, Стэльмахоўка, Пляцоўка, Неўскае і Краснапапоўка Луганскай вобласці і Вясёлае, Якаўлеўка, Саледар, Бахмуцкае, Падгароднае, Бахмут, Курдзюмаўка, Маёрск, Вадзяное, Краснагораўка і Марыупаль Данецкай вобласці.
Вораг працягвае несці страты. Так, у горадзе Старабельск Луганскай вобласці ў абсталяваны расійцамі вайсковы шпіталь за апошні час дастаўлена каля 50 цяжкапараненых расійскіх вайскоўцаў.
У горадзе Горлаўка Данецкай вобласці з-за недахопу донарскай крыві ўсіх супрацоўнікаў медыцынскіх устаноў абавязалі здаваць кроў па складзеным графіку.

1550680462_7389.jpg

Авіяцыя Сіл абароны Украіны за мінулыя суткі нанесла пяць удараў па раёнах засяроджвання асабовага складу і ваеннай тэхнікі расійскай арміі.
Ракетныя войскі і артылерыя паразілі дзевяць пунктаў кіравання, два раёны засяроджвання жывой сілы і два іншыя істотныя аб'екты ворага.
Агульныя баявыя страты ворага з 24.02 па 26.12 арыенціровачна склалі ўжо каля 102 тысяч 600 акупантаў. За мінулыя суткі ўкраінскія вайскоўцы ліквідавалі яшчэ 550 чалавек, паведамляе генштаб Узброеных сіл Украіны.