949-ты дзень вайны: Расія ўначы скінула на Запарожжа 13 авіябомбаў

У выніку расійскіх авіяўдараў па Запарожжы пацярпелі 16 чалавек. Зяленскі назваў тое, што ўтрымлівае Пуціна ад прымянення ядзернай зброі

zaparozza_29_09.webp

У Запарожжы завершаны пошукавыя мерапрыемствы — 16 пацярпелых 

У выніку начнога ўдару кіраванымі авіябомбамі (КАБ) у Запарожжы параненыя 16 мірных жыхароў. Пацверджана, што расійскае войска скінула на горад 13 авіябомб.

Аварыйна-выратавальныя работы завершаны.

Як паведамляе кіраўніцтва Запарожскай вобласці, сярод пацярпелых двое мужчын і дзевяць жанчын, старэйшай з якіх 83 гады, а таксама два дзіцяці 17 і 8 гадоў. Зараз у бальніцы знаходзяцца тры чалавекі, восем ад шпіталізацыі адмовіліся.

Па дадзеных уладаў, пацярпелі дзевяць жанчын, пяць мужчын і двое дзяцей — 17-гадовы хлопец і 8-гадовая дзяўчынка.

У бальніцы застаюцца дзве пацярпелыя жанчыны.

Украіна заявіла пра ўдар па расійскім ракетным арсенале ў Валгаградскай вобласці


Фота вялікага пажару каля Катлубані ў Валгаградскай вобласці, якое распаўсюджваецца расійскімі СМІ і тэлеграм-каналамі. Фота: Telegram

Фота вялікага пажару каля Катлубані ў Валгаградскай вобласці, якое распаўсюджваецца расійскімі СМІ і тэлеграм-каналамі. Фота: Telegram

Кіраўнік Цэнтра процідзеяння дэзінфармацыі пры РНБА Украіны Андрэй Каваленка заявіў, што ракетны арсенал ля пасёлка Катлубань у Валгаградскай вобласці РФ быў атакаваны беспілотнікамі.

«Атакаваны арсенал боепрыпасаў Галоўнага ўпраўлення ракетна-артылерыйскага ўзбраення Міністэрства абароны РФ. Там захоўвалася частка іранскай балістыкі, а таксама пускавыя да іх. Яшчэ былі знішчаныя іранскія боепрыпасы», — паведаміў Каваленка.

Расейскія ўлады паведамленні пра атаку на ракетны арсенал не каментавалі, а Міністэрства абароны РФ раней заявіла, што гэтай ноччу над расійскімі рэгіёнамі было збіта 125 украінскіх дронаў.

Аднак у сацсетках з'явіліся пасты пра выбухі і фатаграфіі буйнога пажару, які ўспыхнуў каля пасёлка Катлубань Валгаградскай вобласці.

Выданне «РБК-Украіна» паведаміла са спасылкай на крыніцы ва ўкраінскай выведцы, што арсенал быў атакаваны каля 2:30 у нядзелю, 29 верасня, з дапамогай 120 ударных дронаў-камікадзэ розных тыпаў украінскай вытворчасці.

Дадзеныя сэрвісу NASA FIRMS, які атрымлівае інфармацыю са спадарожнікаў і фіксуе цеплавыя анамаліі ва ўсім свеце, паказваюць, што сапраўды і на тэрыторыі ракетнага арсенала ў Катлубані і каля яго адбываецца некалькі буйных пажараў.

Тры ачагі ўзгарання размешчаныя на паўночным ускрайку тэрыторыі арсенала і паміж ім і пасёлкам Катлубань. Яшчэ чатыры пажары адбываюцца ў полі за 2–3 км на паўночны захад ад арсенала ў Катлубані.

Спадарожнікавая карта NASA FIRMS паказвае два агмяні вялікіх пажараў непасрэдна ў арсенала ў Катлубане і яшчэ 4 у полі побач з ім. Фота: NASA FIRMS

Спадарожнікавая карта NASA FIRMS паказвае два агмяні вялікіх пажараў непасрэдна ў арсенала ў Катлубане і яшчэ 4 у полі побач з ім. Фота: NASA FIRMS

Уладзімір Зяленскі  лічыць Пуціна «не заўсёды адэкватным»

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі мяркуе, што расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін любіць свой лад жыцця, таму не рызыкне ўжываць ядзерную зброю. Пра гэта ён сказаў у інтэрв'ю амерыканскаму тэлеканалу Fox News

«Ніхто не ведае, што ў яго [Пуціна] у галаве. Ён можа выкарыстоўваць ядзерную зброю супраць любой краіны ў любы час. Ці не. Я не ўпэўнены, што ён гэта зробіць», – адзначыў украінскі лідар.

Зяленскі назваў прэзідэнта дзяржавы-агрэсара «не заўсёды адэкватным»: «Любы адэкватны чалавек не можа проста так прыйсці ва Украіну і зрабіць тое, што ён зрабіў», — растлумачыў ён.

Украінскі лідар лічыць, што гаспадар Крамля не адважыцца ўжываць ядзерную зброю ў вайне супраць Украіны.

«Я думаю, што ён любіць сваё жыццё, свой лад жыцця і тое, як ён кіруе жыццём іншых. Гэта я магу сказаць дакладна. І менавіта таму я думаю, што ён павінен баяцца выкарыстоўваць ядзерную зброю», — падкрэсліў ён.