ААН заклікала ўсталяваць ва Украіне «велікоднае перамір'е»
Генеральны сакратар Арганізацыі Аб'яднаных Нацый заклікаў усталяваць ва Украіне "велікоднае перамір'е".
Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш прапанаваў ўсталяваць у Украіне "велікоднае перамір'е". На ягоную думку, баявыя дзеянні варта спыніць на чатыры дні, пачынаючы з 21 красавіка.
Паводле яго слоў, неабходна з 21 красавіка абвясціць чатырохдзённае гуманітарнае спыненне агню ўва Украіне.
"Я заклікаю да чатырохдзённага гуманітарнай паўзы ў сувязі са Велікодным тыднем, пачынаючы з Вялікага чацвярга і да нядзелі", — сказаў Гутэрыш.
Генеральны сакратар дадаў, што ААН гатовая накіраваць гуманітарную дапамогу ў пацярпелыя ад расійскага ўварвання ўкраінскія гарады. Ён удакладніў, што гаворка ідзе аб Марыўупалі, Херсоне, Данецку і Луганску. Гутэрыш падкрэсліў, што гэта магчыма толькі ў тым выпадку, калі перамір'е ўступіць у сілу.