Беларусы ў замежжы ладзяць масавыя акцыі салідарнасці
Акцыі салідарнасці з затрыманымі кандыдатамі на прэзідэнства прайшлі ў Тэль-Авіве і Варшаве.
20 чэрвеня ў прызнанай ЕС сталіцы Ізраіля прайшла акцыя салідарнасці з затрыманымі беларускімі прэтэндэнтамі ў кандыдаты на пасаду прэзідэнта.
Як паведамляе выданне News.ru.co.il, выразіць сваю грамадзянскую пазіцыю прыйшлі былыя і цяперашніяграмадзяне Беларусі. Удзельнікі прынеслі з сабою новы сімвал беларускай апазіцыі – тапачкі і скандавалі “Стоп, таракан” і “Жыве Беларусь”. Падобныя акцыі прайшлі ўчора па ўсім гарадам Беларусі».
Нагадаем, што мітынгі па ўсёй Беларусі нясуць стыхійны характар і не былі анансаваныя палітыкамі. Можна меркаваць, што пад “апазіцыю” цяпер можа ўпісацца ўвесь беларускі народ, які ў інтэрнэт-апытанках на толькі 3% падтрымлівае цяперашняга кіраўніка Беларусі.
Шматтысячным мітынгам пікетавалі амбасаду Беларусі ў Варшаве.
На ўскрайку Варшавы, дзе месціцца беларуская амбасада ў Польшчы, шматтысячны натоўп людзей пратэставаў супраць затрыманняў актывістаў. Паводле падлікаў саміх пікетоўцаў, акцыя налічвала як мінімум тысячу чалавек.
Акцыя была скіраваная ў падтрымку затрыманых Паўла Севярынца, Віктара Бабарыкі ды сябраў ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай.
«Свабоду!» – тысячы пікетоўцаў скандуюць пад Амбасадай Беларусі. Відэа Вітаўта Сіўчыка.
Акцыю падтрымаў і Нафіс Кашапаў, намеснік прэм’ер-міністра кіраўніцтва незалежнага Татарстана ў выгнанні, рух «Свабодны Ідэн-Урал». Урад незалежнага Татарстана патрабуе адстаўкі кіраўніка Беларусі, што запісана на іх сайце. Удзелам у пікеце Нафіс выказвае салідарнасць з затрыманымі прэтэндэнтамі ў кандыдаты на пасаду прэзідэнта.
Заўважым, што гэта ўжо другая вялікая акцыя ў падтрымку прэтэндэнтаў у кандыдаты на пасаду прэзідэнта Беларусі за апошні час у Варшаве. Пікетоўцы заклікаюць і надалей працягваць акцыі такога маштаба.