Больш за 180 параненых і 41 загінулы: РФ пацэліла балістычнай ракетай у навучальную ўстанову ў Палтаве

Расія дзвюма балістычнымі ракетамі ўдарыла па адной з навучальных установаў Палтавы, часткова разбураны адзін з карпусоў Інстытуту сувязі. На гэты момант вядома пра 41 загінулага, яшчэ 180 чалавек атрымалі раненні. Шмат людзей знаходзяцца пад заваламі.

Фота выдання "Полтовщина".

Фота выдання "Полтовщина".

3 верасня войска РФ здзейснілі варварскі ўдар па адной з навучальных установаў гораду Палтава: паводле папярэдніх звестак, загінулі больш за чатыры дзясяткі чалавек, амаль дзве сотні атрымалі раненні, людзі дагэтуль знаходзяцца пад заваламі.

Прэс-служба Мінабароны Украіны паведамляе: «Па наяўнай інфармацыі, праціўнік выкарыстаў дзве балістычныя ракеты. Прамежак часу паміж сігналам трывогі і прылётам смяротных ракет быў настолькі кароткім, што заспеў людзей у момант эвакуацыі ў бамбасховішча».

У Міністэрстве адукацыі і культуры Украіны паведамілі, што адзін з карпусоў Інстытута сувязі часткова разбураны, пад заваламі апынулася шмат людзей. Дзякуючы зладжанай працы ратавальнікаў і медыкаў удалося выратаваць 25 чалавек, 11 з іх удалося дэблакіраваць з-пад завалаў.

Глядзіце таксама

Адзначаецца, што цяпер ратавальнікі працягваюць працу: «Выказваем шчырыя спачуванні сем'ям загінуўшых. Гэтая трагедыя — яшчэ адно сведчанне падступнасці праціўніка, які не спыняецца ні перад адным злачынствам, спрабуючы запалохаць украінцаў. Заклікаем усіх захоўваць спакой і давер толькі афіцыйныя крыніцы інфармацыі. Любыя спекуляцыі на гэтай трагедыі недапушчальныя».

Траплянне ракет адбылося на тэрыторыі навучальнай установы і лякарні побач. Часткова разбураны адзін з карпусоў Інстытута сувязі.

Паведамляецца пра больш чым 180 параненых і шмат загінулых. На гэты час вядома пра 41 загінулага.

Глядзіце таксама

Зяленскі: У выніку атакі на Палтаву загінуў 41 чалавек

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі адрэагаваў на ракетны абстрэл расійскіх войскаў па Палтаве і паведаміў, што на гэты момант загінуў 41 чалавек.

«Атрымаў папярэднія звесткі аб нападзе з боку Расіі на Палтаву. Па наяўнай цяпер інфармацыі, дзве балістычныя ракеты. Трапілі па тэрыторыі навучальнай установы і лякарні побач. Адзін з карпусоў Інстытута сувязі быў часткова разбураны. Людзі патрапілі пад завалы, больш за 180 чалавек параненыя», — сказаў Зяленскі ў Telegram

Паводле яго слоў, ёсць і загінулыя — на гэты момант вядома пра 41 загінулага. Зяленскі выказаў спачуванні ўсім родным ды блізкім і даручыў правесці поўнае і хуткае расследаванне ўсіх абставінаў таго, што адбылося.

«У выратавальнай аперацыі задзейнічаны ўсе неабходныя службы. Я ўдзячны ўсім, хто з першых хвілін пасля трапляння дапамагае людзям, якія ратуюць жыцці... Расійская навалач абавязкова адкажа за гэты ўдар. І мы зноў і зноў гаворым усім у свеце, каму пад сілу спыніць гэты тэрор: сістэмы супрацьпаветранай абароны і ракеты да іх патрэбныя ва Украіне, а не дзесьці на складзе», — падкрэсліў Зяленскі.

Ён яшчэ раз нагадаў заходнім партнёрам, што Украіне патрэбны іх дазвол  на нанясенне далёкіх удараў заходняй зброяй па РФ, якія змогуць абараніць яе ад расійскага тэрору. Ён падкрэсліў, што гэта трэба рабіць «зараз, а не калі-небудзь».

«Кожны дзень спазнення — гэта, на жаль, смерць людзей. Вечная памяць усім, чые жыцці забрала Расія!» — сказаў Зяленскі.

Глядзіце таксама

Паводле www.pravda.com.uawww.rbc.uakorrespondent.net