Чарговае дзікунства. 31 снежня Расія зноў пускае ракеты па Украіне
Расійскія акупанты вырашылі сапсаваць украінцам пераднавагодні дзень, піша unian.net.
![photo_2022_12_31_12_08_56.jpg photo_2022_12_31_12_08_56.jpg](/img/v1/images/photo_2022_12_31_12_08_56.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Кіраўнік Мікалаеўскай абласной вайсковай адміністрацыі Віталь Кім паведаміў аб пусках расійскімі захопнікамі крылатых ракет. Паводле яго слоў, расійцы вырашылі сапсаваць украінцам пераднавагодні дзень. «Ёсць пускі ракет», — адзначыў Кім.
У цяперашні час ва ўсіх абласцях Украіны ўжо аб'яўлена
паветраная трывога.
З-за пагрозы ракетнага ўдару ў Адэскай вобласці
ўвялі часовыя меры па абмежаванні электраэнергіі. Як паведаміў кіраўнік АВА
Максім Марчанка, гэта патрэбна для зніжэння нагрузкі на энергасістэму, таму цяпер
магчымыя пазапланавыя адключэнні.
Такія ж прэвентыўныя абмежаванні ўжытыя ў Харкаўскай, Сумскай,
Мікалаеўскай, Кіраваградскай, Днепрапятроўскай абласцях, а таксама ў Жытоміры.
Тым часам паведамляецца аб працы супрацьпаветранай абароны ў
Харкаўскай, Херсонскай, Кіеўскай, Вінніцкай абласцях.
Кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак, гаворачы аб
расійскай ракетнай пагрозе, адзначыў, што «няўдачнікі актывізаваліся, але
нічога, яны сваё атрымаюць». Пазней Ярмак намякнуў, што ўкраінскае СПА ўжо
працуе.
![Аляксей Арастовіч пра рэйкавых партызан: Я пастараюся прыехаць у Беларусь і паціснуць кожнаму руку Аляксей Арастовіч пра рэйкавых партызан: Я пастараюся прыехаць у Беларусь і паціснуць кожнаму руку](/img/v1/images/ielzphrcgjak1n1sf30ms1t8fbgjyehl07dgwgcf.jpeg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Кіраўнік Жытомірскай абласной вайсковай адміністрацыі Віталь
Бунечка паведаміў, што над вобласцю зафіксаваныя расійскія ракеты. «Ракеты
над Жытоміршчынай! Не здымаем і не выкладаем працу СПА!», — заявіў
Бунечка.
У 13:45 у Кіеўскай гарадской ваеннай адміністрацыі
паведамілі аб працы СПА ў сталіцы і вобласці.
Кіраўнік Хмяльніцкай АВА Сяргей Гамаль адзначыў, што ў
паветранай прасторы Украіны знаходзяцца арыенціровачна 20 ракет. «Магчымыя
паўторныя запускі! Заставайцеся ў сховішчах», — падкрэсліў ён.
Многія ракеты цяпер накіроўваюцца ў бок заходніх абласцей
Украіны. Частка з іх ужо былі збітыя.