«Яны не могуць жыць са святлом, у кайфе, у спакоі, калі мы мерзнем і толькі губляем»

Расійскі Белгарад абвяшчае маштабную эвакуацыю праз удар па энергетыцы. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі тлумачыць, чаму энергетыка ёсць законнай мэтай для удараў, і чым адрозніваюцца ўкраінскія ўдары па ёй ад расійскіх. А эксперты сумняюцца ў чарговым «дэдлайне Трампа». Ідуць 1447-я суткі поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Фота: gettyimages

Фота: gettyimages

Агулам на працягу мінулых сутак ва Украіне зафіксавана 312 баявых сутыкненняў, паведамляе Генштаб УСУ ў ранішняй зводцы 9 лютага.

На Пакроўскім кірунку абаронцы Украіны спынілі 72 штурмавыя дзеянні расіян у раёнах Радзінскага, Пакроўску, Котліна, Удачнага, Маладзецкага, Мураўкі, Мірнаграду, Філіі і іншых.

На Канстанцінаўскім кірунку расійцы здзейснілі 32 атакі паблізу Плешчыеўкі, Русінага Яру, Яблонаўкі і ў бок Канстанцінаўкі, Іванаполля, Іллінаўкі, Сафіеўкі і іншых.

На Гуляйпольскім кірунку адбылося 29 атак расіян у раёнах Салодкага, Гуляйполя, Даражнянкі, Мірнага, Дабраполля.

На Ліманскім кірунку расійцы правялі 22 атакі каля Дробышава, Сярэдняга, Зарэчнага і ў бок Дружалюбаўкі, Стаўкі, Лімана.

На Славянскім кірунку зафіксавана 15 атак у бок Закітнага, Рай-Аляксандраўкі, Платонаўкі і ў раёне Дронаўкі.

На Купянскім кірунку адбылося 14 атак у бок Купянска, Падалоў, Петрапаўлаўкі, Пясчанага, Наваасінавага, Новай Круглякоўкі, Наваплатонаўкі.

На Паўднёва-Слабажанскім і Аляксандраўскім кірунках расійцы здзейснілі па восем атакна кожным.

* * *

РФ праводзіць кампанію «кагнітыўнай вайны», выкарыстоўваючы дробнамаштабныя трансгранічныя атакі ў раней неактыўных раёнах фронту на поўначы Украіны. Мэта — паспрабаваць пераканаць Захад, што ўкраінская абарона рушыцца, піша амерыканскі Інстытут вывучэння вайны (ISW).

Аналітыкі звярнулі ўвагу на заяву Мінабароны РФ ад 8 лютага пра нібыта захоп вёскі Сідараўка на паўночны захад ад Сум паблізу дзяржаўнай мяжы. Расійскія мілблогеры падалі гэта як частку плана па стварэнні «буфернай зоны» на поўначы Сумскай вобласці. Але ISW не мае ніякіх візуальных доказаў, якія пацвярджалі б заявы расійскага ваеннага ведамства.

Як пішуць аналітыкі, Сідараўка знаходзіцца паблізу раней неактыўнага ўчастка фронту, дзе расійскія войскі пачалі дробныя атакі толькі ў снежні 2025 года. 

ISW адзначае, што ў канцы снежня 2025 года Крэмль ініцыяваў маштабную кагнітыўную кампанію, прымяняючы трансгранічныя атакі на поўначы Сумскай і Харкаўскай абласцей з мэтай уплыву на перамоўны працэс па завяршэнні вайны. У межах гэтай кампаніі актыўна распаўсюджваліся заявы пра захапленне населеных пунктаў Грабоўскае, Камароўка, Белая Бяроза і Папоўка, а таксама пра прасоўванне да Сотніцкага Казачка на паўночны захад ад Харкава.

Паводле ацэнкі інстытута, гэтыя атакі не прывялі ні да якіх аператыўна значных вынікаў і носяць хутчэй прапагандысцкі, чым ваенны характар.

ISW не фіксуе прыкмет падрыхтоўкі Расіі да маштабнага наступу з поўначы і мяркуе, што Крэмль спрабуе падаць абмежаваныя памежныя баі як пачатак новага вялікага наступу, каб узмацніць наратыў пра непазбежнасць перамогі РФ і прымусіць Украіну і Захад пайсці на саступкі.

* * *

Сілы абароны Поўдня Украіны паведамілі пра поўны кантроль над Тэрнаватым, што на Запарожжы. Абаронцы апублікавалі адпаведнае відэа з украінскім сцягам. Байцы адзначылі, што расіяне часам выкладаюць у сетку кадры пра так званыя «перамогі на гадзіну» ці ўсім вядомыя «сцяжкі», як гэта зрабілі і ў Тэрнаватым на Запарожжы.

«Нашы вайскоўцы абвяргаюць гэтую інфармацыю. У Тэрнаватым знаходзяцца Узброеныя Сілы Украіны, дзе робяць сваю справу. Тэрнаватае — нашае, украінскае», — падкрэслілі ў паведамленні абаронцы.

* * *

У ноч на 9 лютага Расія атакавала Украіну 11 балістычнымі ракетамі Іскандэр-М, а таксама 149 ударнымі БпЛА тыпу Shahed, Гербера, Італмас і беспілотнікамі іншых тыпаў, паведаміла камандаванне Паветраных сіл Украіны. Супрацьпаветранай абаронай было збіта і задушана 116 БПЛА. Частка балістычных ракет была перахоплена і не дасягнула сваіх мэтаў.

У Багадухаве Харкаўскай вобласці ў выніку расійскага ўдару беспілотнікам ноччу 9 лютага загінулі жанчына і 10-гадовае дзіця —беспілотнік трапіў у іх прыватны дом. Яшчэ 6 чалавек пацярпелі ў гэтым і іншых населеных пунктах вобласці.

У ноч на 9 лютага расіяне атакавалі Адэсу беспілотнікамі, загінуў чалавек, яшчэ два чалавекі пацярпелі, у горадзе ўзніклі пажары, пашкоджана жылая інфраструктура.

Расійцынанеслі ўдар па энергетычным аб'екце каля Нававалынскай грамады ў Валынскай вобласці. Горад Нававалынск знаходзіцца ў пяці кіламетрах ад мяжы з Польшчай.

У расійскім Белгарадзе праз паражэнне аб'ектаў энергетыкі ў сотнях шматкватэрных дамоў зліваюць сістэмы ацяплення, пункты абагрэву пераходзяць у кругласутачны рэжым, а дзяцей школьнага ўзросту, шматдзетныя сем'і і адзінокіх пенсіянераў могуць эвакуяваць у іншыя рэгіёны РФ.

Як напісаў губернатар Белгарадскай вобласці Вячаслаў Гладкоў у Telegram, у сувязі з маючым адбыцца рэзкім пахаладаннем і атакай на ЦЭЦ «у 455 шматкватэрных дамах мы пачынаем зліў сістэмы ацяплення. А таксама – 25 дзіцячых садкоў, 17 школ, 9 паліклінік, 4 ВНУ, іншыя сацыяльныя аб'екты і камерцыйныя прадпрыемствы, якія знаходзяцца на пэўных вуліцах горада Белгарада».

«Калі мы гэтага не зробім, страты ці ўрон будуць практычна катастрафічныя для кожнага жыхара, які жыве ў гэтай частцы горада», — адзначыў ён.

Гладкоў паведаміў, што пункты абагрэву пераходзяць у кругласутачны рэжым работы. Таксама на кругласутачную работу пераводзяцца дзіцячыя садкі, у якіх ёсць ацяпленне, электраэнергія і вада.

* * *

631077233_1257189713260771_3757125388524739485_n.jfif

* * *

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас камунікацыі з выкладчыкамі і студэнтамі Кіеўскага авіяцыйнага інстытута патлумачыў, чаму энергетыка Расіі з'яўляецца для Украіны законнай мэтай.

«Мы не павінны выбіраць, мы б'ём па ваеннай мэце ці па энергетыцы. Вораг прадае гэтую энергію. Ён прадае нафту. Дык гэта энергетыка ці гэта ваенная мэта? Шчыра кажучы, тое ж самае. Ён прадае нафту, бярэ грошы, укладвае ў зброю. Гэтай зброяй забівае ўкраінцаў. Што павінен рабіць украінец? Два шляхі. Мы будуем зброю і б'ём па іх зброі. Ці мы б'ём па крыніцы нарошчвання і нараджэння іх грошай. А крыніца — гэта ў іх энергетыка. Вось што адбываецца. Тут нельга параўноўваць, ці ваенная гэта мэта. Усё гэта для нас — законныя, нумар адзін, ваенныя, нумар два, мэты», — заявіў Зяленскі.

Паводле яго слоў, мэты Расіі ва ўдарах па энергетыцы Украіны іншыя. «Гэта задача для гібрыднай вайны — падзяліць грамадства, каб аслабіць яго і зламаць. Зломіш цывільных, зломяцца вайскоўцы, прынамсі рызыка высокая. Вось што робіць вораг. Што робіць Украіна? На энергетычныя атакі б'е па іх энергетыцы. Яны не могуць жыць са святлом, у кайфе, у спакоі, калі мы мерзнем і, шчыра кажучы, толькі губляем. Яны атрымліваюць адказ. Ці наносім мы люстраны адказ? Не, у нас не хапае такога рэсурсу, які ёсць у іх», — сказаў прэзідэнт Украіны.

Ён адзначыў, што тэхналогіі і вытворчасць, якую назапасіла Расія — гэта дасягненні ўсяго Савецкага Саюза, у тым ліку і Украіны.

«Ці павінны мы люстрана адказваць? Павінны. Ці маем мы такі масіў, як у рускіх? Праз тое, што я сказаў, у іх усё ёсць з савецкіх часоў — не, у нас такога няма, але мы расцем. І ў геаметрычнай прагрэсіі», — дадаў ён.

* * *

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа імкнецца паскорыць мірныя перамовы па сітуацыі ва Украіне, усталяваўшы дэдлайн да пачатку лета. У Вашынгтоне лічаць, што выразныя часавыя рамкі прымусяць бакі знайсці кампрамісы. У той жа час эксперты папярэджваюць, што такі падыход можа прывесці да нераўнамерных наступстваў, піша NBC News.

Паведамлялася, што ЗША прапануюць завяршыць узброены канфлікт да чэрвеня і ўжо распрацоўваюць дэталёвы графік перамоў. Аднак пакуль ні Белы дом, ні Крэмль афіцыйна не пацвердзілі існаванне такога дэдлайну, а амерыканскі бок устрымліваецца ад каментароў на запыты журналістаў па гэтай інфармацыі.

Дональд Трамп не ўпершыню прымяняе часавыя рамкі для дасягнення знешнепалітычных мэтаў. Такі падыход выкарыстоўваўся ім падчас спроб дасягнуць пагадненняў па Газе, Іране, і не раз у кантэксце вайны ва Украіне. Аднак ніводзін з усталяваных раней тэрмінаў не спрыяў дасягненню працяглага міру.

Спецыялісты адзначаюць, што асноўныя рознагалоссі паміж бакамі застаюцца нязменнымі, асабліва па пытанні акупаваных тэрыторый. Расія настойвае на адводзе ўкраінскіх войскаў з усходу краіны, з чым Кіеў катэгарычна не згодны.

Эксперты таксама адзначаюць рызыкі далейшага ціску з боку ЗША на Украіну. Бо Вашынгтон мае значна больш рычагоў уплыву на Кіеў, чым на Маскву, што можа стварыць дысбаланс у перамовах.

Нягледзячы на пачатыя трохбаковыя перамовы з удзелам Украіны, Расіі і ЗША, сітуацыя застаецца складанай. Заходнія аналітыкі аднадушныя: калі Крэмль не сутыкнецца з рэальным міжнародным супрацьдзеяннем ці не адбудзецца істотны пералом у суадносінах сіл, ідэя хуткага завяршэння вайны выглядае малаверагоднай.