Колькі расійскіх салдат загінула ў вайне? Страты Расіі набліжаюцца да 32 тысяч чалавек?

За мінулыя суткі загінулі 200 расійскіх салдат, а ўсяго з пачатку вайны ва Украіне загінулі 3 1900 расійскіх вайскоўцаў, паведамляе Генштаб Украіны.

2742575.jpg

Прынамсі, такія лічбы загінулых расійскіх салдат прыводзіць Генштаб Украіны. Расія свае страты агучыла апошні раз праз месяц ад пачатку вайны, 25 сакавіка была прызнаная гібель 1351 чалавека.

Генштаб Украіны паведамляе, што армія Расіі панесла значныя страты ў жывой сіле і тэхніцы.

За мінулыя суткі загінулі 200 расійскіх салдат, а ўсяго з пачатку вайны ва Украіне загінулі 3 1900 расійскіх вайскоўцаў.

З 24 лютага па 10 чэрвеня агульныя страты асабовага складу расійскіх войскаў на тэрыторыі Украіны арыенціровачна склалі 31 900 чалавек (+200 за суткі). Пра гэта паведамілі ў Генеральным штабе УСУ.

Знішчаны:

  • 1409 (+11) танкаў
  • 3450 (+12) баявых браніраваных машын
  • 712 (+1) артылерыйскіх сістэм
  • 222 (+9) рэактыўныя сістэмы залпавага агню
  • 97 (+1) сродкаў СПА
  • 212 (+0) самалётаў
  • 178 (+0) верталётаў
  • 572 (+10) БПЛА аператыўна-тактычнага ўзроўню
  • 125 (+0) крылатых ракет
  • 13 (+0) караблёў / катэраў
  • 2438 (+17) адзінак аўтамабільнай тэхнікі і аўтацыстэрнаў
  • 54 (+1) адзінкі спецыяльнай тэхнікі

За мінулыя суткі расійская армія панесла найбольшыя страты на Харкаўскім і Бахмуцкім кірунках. Даныя ўдакладняюцца.

287191547_336621511984267_205532792354880827_n.jpg


Раней міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў заявіў, што сітуацыя на фронце цяжкая, і ВСУ кожны дзень губляюць да сотні байцоў забітымі і да 500 параненымі.

Паводле korrespondent.net