Крыніцы: За выбухамі пад Джанкоем стаіць элітнае ўкраінскае падраздзяленне

Да ранішніх выбухаў на складзе пад Джанкоем у Крыме датычнае элітнае ўкраінскае ваеннае падраздзяленне. Пра гэта паведамляе The New York Times са спасылкай на ўкраінскага чыноўніка, які гаварыў на ўмовах ананімнасці.

f770ed9_e51d732_majske_dzhankoj_krym_vybuk__screenshot_.jpg

«Высокапастаўлены ўкраінскі чыноўнік на ўмовах ананімнасці сказаў, што элітнае ўкраінскае ваеннае падраздзяленне, якое дзейнічае ў тыле ворага, нясе адказнасць за выбух пад Джанкоем, што пацягнуў шматлікія дэтанацыі», — піша амерыканскае выданне.

NYT мяркуе, што Украіна з пачатку вайны выкарыстоўвае нетрадыцыйную тактыку, спрабуючы даць адпор значна перавышаючаму па памеры ворагу.

Выданне адзначае, што раней дарадца Зяленскага Міхаіл Падаляк пацвердзіў факт выбуху, хоць кіраўніцтва публічна не ўзяло на сябе адказнасць. На іх думку, кіраўнік Офіса прэзідэнта Андрэй Ярмак таксама намякнуў на дачыненне Украіны да выбухаў у Крыме ў аўторак.

Раніцай 16 жніўня ў раёне сяла Майскае Джанкойскага раёна Крыма адбыўся пажар на пляцоўцы з боепрыпасамі, якія здэтанавалі. Выбухам была пашкоджана чыгунка.

У Мінабароны Расіі заявілі аб дыверсіі, якая нанесла шкоду лініі электраперадач, электрастанцыі, чыгуначнаму палатну, а таксама жылым дамам.

УСУ паведамілі, што ў раёне пашкоджанай выбухамі чыгуначнай станцыі расійцы разгружалі ваенную тэхніку і боепрыпасы, а ў раёне аэрадрома паблізу Джанкоя стаялі зенітна-ракетныя комплексы.

Паводле «Украінскай праўды».