У Крыме зноў выбухі. Кажуць пра дэтанацыю боепрыпасаў, людзей эвакуююць (фота, відэа)

У Джанкойскім раёне акупаванага Расіяй Крыма раніцай 16 жніўня чутныя выбухі і бачны агонь, ёсць інфармацыя аб дэтанацыі на складзе боепрыпасаў у пасёлку Майскае. Паведамляецца, што пачалася эвакуацыя жыхароў бліжэйшых населеных пунктаў.

977463d_majskoe_krym_vogon__screenshot_.jpg

Відавочцы паведамляюць аб выбухах у Джанкойском раёне Крыма. Мясцовыя жыхары чулі гучныя «хлапкі». З розных кропак бачны чорны дым.

Паводле папярэдняй інфармацыі ўкраінскіх медыяў, выбух адбыўся ў раёне сяла Майскае недалёка ад Джанкоя.

Мясцовыя жыхары публікуюць відэа пажару на тэрыторыі трансфарматарнай падстанцыі (асцярожна, ненарматыўная лексіка!).

Адзін з лідараў Меджліса крымскіх татараў Рэфат Чубараў напісаў, што з часова акупаванага Крыма паведамляюць аб «дакладным «прылёце» па вайсковай частцы оркаў у пасёлку Qalay (цяпер Азоўскае) Джанкойскага раёна". Пазней Чубараў абнавіў пост, напісаўшы, што «патрапілі ў сховішча боепрыпасаў, гукі ад выбухаў далёка разносяцца па стэпе».

1660624884_9289.jpg

Пазней СМІ ўдакладнілі: «Паводле папярэдняй інфармацыі, у Джанкойском раёне сёння раніцай адбылося адразу два НЗ: пажар на трансфарматарнай падстанцыі ў Джанкоі і дэтанацыя на складзе боепрыпасаў у пасёлку Майскае. Крыніцы ў экстраных службах гэтую інфармацыю пацвярджаюць».

На месца здарэння выехаў кіраўнік прызначанай Крамлём Крымскай адміністрацыі Сяргей Аксёнаў.

Нагадаем, 10 жніўня моцна выбухала на расійскай авіябазе каля курортных Сакаў, тады былі знішчаны самалёты арміі РФ.