УСУ працягваюць атакаваць Крым. Цяпер гарыць авіябаза пад Сімферопалем

Над вайсковай авіябазай у пасёлку Гвардзейскае Сімферопальскага раёна Крыма стаяць клубы чорнага дыму, паведамляе «Коммерсант» са спасылкай на мясцовых жыхароў. Фота і відэа з месца здарэння пакуль няма.

34_big.jpg

Па словах відавочцаў, раней на тэрыторыі ваеннага аб'екта прагучала некалькі выбухаў.

Паводле інфармацыі крыніцы расійскага выдання, вайсковыя ведамствы і праваахоўныя органы правяраюць версію з атакай малым беспілотным лятальным апаратам на склад боепрыпасаў. Афіцыйныя асобы Крыма пакуль не каментуюць сітуацыю.

Раніцай паведамлялася аб выбухах на вайсковых аб'ектах каля Джанкоя. Мінабароны РФ прызнала гэта дыверсіяй.