174-ты дзень вайны. Апошнія звесткі з Украіны

Бамбёжкі, баі, гібель журналісткі райсікага прапагандысцкага канала. Сабралі галоўнае за ноч і раніцу.

1660627047_2549.webp

На часова акупаванай тэрыторыі Данецкай вобласці загінула расійская журналістка Земфіра Сулейманава.

Сулейманава прыехала на Данбас зусім нядаўна. Там яна нібыта займалася гуманітарнай дапамогай і рэалізоўвала «мару стаць сапраўдным ваенным журналістам».

Паводле звестак расмйцаў, Сулейманава падарвалася на міне. Яна працавала на тэлеканале Russia Today.

Сёння ноччу акупанты абстралялі прыватны сектар Краматорска.

Паводле папярэдняй інфармацыі, ахвяр няма. На месцы інцыдэнту працуюць ратавальнікі і паліцыя.

Уначы 16 жніўня ў Харкаве прагучала серыя магутных выбухаў падчас паветранай трывогі. Па розных дадзеных, сем-восем выбухаў. Расійцы ўдарылі па пяці з дзевяці раёнаў горада. Інфармацыі аб пацярпелых пакуль няма.

Расійцы ўначы абстралялі Мікалаеўшчыну. Адзін чалавек загінуў.

«Прыкладна ў 2:40 пад абстрэл патрапіла Берэзнегаватае. У выніку адзін чалавек загінуў і адзін чалавек паранены. Вядома аб разбураных жылых дамах. Інфармацыя пра наступствы абстрэлаў ўдакладняецца», — паведаміў старшыня Мікалаеўскай абласной вайсковай адміністрацыі Віталь Кім.

Расійскія войскі тым часам наступаюць паблізу Бахмута і Аўдзееўкі, там ідуць баі.

Акупанты выкарыстоўваюць танкі, ствольную і рэактыўную артылерыю.

«Падраздзяленні праціўніка вялі наступальныя і штурмавыя дзеянні ў напрамках Уладзіміраўка — Бахмуцкае і Страпаўка — Саледар. Тут украінскія воіны спынілі і адкінулі акупантаў назад. На напрамках Пакроўскае — Бахмутское і Горлаўка — Жалезнае баявыя дзеянні працягваюцца», — гаворыцца ў паведамленні УСУ.

Нагадаем, што раніцай у Крыме прагрэмелі выбухі. Паводле дадзеных расійскага боку, параненыя два чалавекі.