Расійцы рыхтуюць чарговы масіраваны абстрэл Украіны з тэрыторыі Беларусі?

Пра высокую верагоднасць чарговага масіраванага абстрэлу Украіны з тэрыторыі Беларусі паведамляе прызнаны «экстрэмісцкім» тэлеграм-канал «Б*ларускі Гаюн». Ён лічыць, што ўдар можа быць нанесены з аэрадрома ў Зябраўцы.


Аналіз абстаноўкі на аэрадроме даказвае, што верагоднасць ракетных абстрэлаў тэрыторыі Украіны не проста захоўваецца, а падобна, што расейцы рыхтуюцца да масіраванага ракетнага ўдару па Украіне ў бліжэйшыя тыдні. Пра гэта кажа і тое, што з моманту апошняга масіраванага абстрэлу-28 ліпеня-з тэрыторыі Беларусі па Украіне не выпусцілі ніводнай ракеты.

«Аналіз абстаноўкі на аэрадроме даказвае, што верагоднасць ракетных абстрэлаў тэрыторыі Украіны не проста захоўваецца, а падобна, што расійцы рыхтуюцца да масіраванага ракетнага ўдару па Украіне ў бліжэйшыя тыдні. Пра гэта кажа і тое, што з моманту апошняга масіраванага абстрэлу, 28 ліпеня, з тэрыторыі Беларусі па Украіне не выпусцілі ніводнай ракеты», — піша «Б*ларускі Гаюн».

ТГ-канал таксама звяртае ўвагу на колькасць узбраення ў Зябраўцы зараз.

Так, па яго інфармацыі, там знаходзяцца да 14 адзінак ЗРК С-400 і каля 60 ракет да іх, склад боепрыпасаў з 15-60 ракетамі для ЗРК С-300/400, плюс вядома, што самалёты Іл-76 ВКС РФ падвозяць ракеты для С-400 у аэрапорт «Гомель», адкуль іх вязуць у Зябраўку.

Нагадаем, у ноч на 11 жніўня ў раёне аэрадрома «Зябраўка» бачылі ўспышкі і чулі выбухі. Пасляз дапамогай спадарожнікавых здымкаў высветлілася, што ў тую ноч быў знішчаны танк Т-72.


 


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: