Расійцы рыхтуюць чарговы масіраваны абстрэл Украіны з тэрыторыі Беларусі?
Пра высокую верагоднасць чарговага масіраванага абстрэлу Украіны з тэрыторыі Беларусі паведамляе прызнаны «экстрэмісцкім» тэлеграм-канал «Б*ларускі Гаюн». Ён лічыць, што ўдар можа быць нанесены з аэрадрома ў Зябраўцы.
Аналіз абстаноўкі на аэрадроме даказвае, што верагоднасць ракетных абстрэлаў тэрыторыі Украіны не проста захоўваецца, а падобна, што расейцы рыхтуюцца да масіраванага ракетнага ўдару па Украіне ў бліжэйшыя тыдні. Пра гэта кажа і тое, што з моманту апошняга масіраванага абстрэлу-28 ліпеня-з тэрыторыі Беларусі па Украіне не выпусцілі ніводнай ракеты.