584-ты дзень вайны. Расійцы адступяць з Такмака і Бахмута?

Уначы расійцы здзейснілі чарговую атаку «Шахедамі» па тэрыторыі Украіны, сіламі СПА УСУ знішчылі тры дзясяткі дронаў.

Фота ua.depositphotos.com

Фота ua.depositphotos.com

Як паведамілі Сілы абароны Поўдня, каля 40 беспілотнікаў былі запушчаны з крымскага мыса Чауда і накіраваны пераважна па паўднёвых рэгіёнах Украіны.

«30 ударных дронаў былі знішчаныя ў нашай зоне адказнасці сіламі супрацьпаветранай абароны: 20 — у Вінніцкай вобласці, 6 — у Адэскай вобласці, 4 — у Мікалаеўскай вобласці», — гаворыцца ў паведамленні.

Таксама паведамляецца, што адбылося трапленне ў аб'ект інфраструктуры ў Вінніцкай вобласці, успыхнуў пажар.

«Для абароны грамадзянскага насельніцтва ад распаўсюджання агню мясцовыя ўлады аператыўна правялі падрыхтоўчыя мерапрыемствы для эвакуацыі. Але пасля лакалізацыяй пажару патрэбы ў эвакуацыі насельніцтва няма», — адзначылі ў Сілах абароны Поўдня.

Адзначаецца, што інфармацыі аб пацярпелых з прычыны атакі дронаў не паступала.

Таксама ў тэлеграм-канале Краматорскай гарадской рады паведамілі, што ўначы расійцы нанеслі два ракетныя ўдары па Краматорску.

«Пашкоджаныя аўтастаянка з 20 аўто і інтэрнат. Адзін чалавек паранены. Ліквідацыя наступстваў абстрэлу працягваецца», — гаворыцца ў паведамленні.


Фота з тэлеграм-канала Уладзіміра Зяленскага

Фота з тэлеграм-канала Уладзіміра Зяленскага

Расійскія акупанты спрабавалі аднавіць страчаныя пазіцыі на некалькіх кірунках на ўсходзе на поўдні, але поспеху не мелі. Як паведамляе Генеральны штаб УСУ ў сваёй ранішняй зводцы, за мінулыя суткі адбылося 44 баявыя сутыкненні.

На Бахмуцкім кірунку, адзначе Генштаб УСУ, «вораг беспаспяхова спрабаваў аднавіць страчанае становішча ў раёне абцугоў Луганскай вобласці».

«На Аўдзееўскім, Мар'інскім, Шахцёрскім кірунках праціўнік здзейсніў больш за 20 няўдалых нападаў у раёнах Тоненькага, Мар'інкі, Наваміхайлаўкі і Старамайорскага Данецкай вобласці. Таксама беспаспяхова спрабаваў аднавіць страчанае становішча на паўднёвы захад ад Аўдзееўкі Данецкай вобласці», — гаворыцца ў зводцы.

На Запарожскім кірунку, дадалі ў Генштабе, акупанты спрабавалі аднавіць страчанае становішча ў раёнах Рабоціна і Вербавай Запарожскай вобласці, поспеху не мелі.

«На Северскім і Слабажанскім напрамках праціўнік захоўвае ваенную прысутнасць у прыгранічных раёнах, праводзіць актыўную дыверсійную дзейнасць з мэтай недапушчэння перакідання нашых войскаў на пагрозлівыя напрамкі, нарошчвае шчыльнасць мінна-выбуховых загарод уздоўж дзяржаўнай мяжы ў Белгародскай вобласці», — адзначаецца ў паведамленні.

У той жа час у Генштабе паведамілі, што сілы абароны Украіны працягваюць вядзенне наступальнай аперацыі на Мелітопальскім кірунку, наступальныя дзеянні на Бахмуцкім кірунку, наносяць акупацыйным войскам страты ў жывой сіле і тэхніцы, знясільваюць расійцаў уздоўж усёй лініі фронту.

На Херсонскім кірунку УСУ працягваюць весці контрбатарэйную барацьбу, знішчаюць склады забеспячэння і наносяць паспяховае паражэнне па тылах праціўніка.


Фота УСУ

Фота УСУ

Расійскае вайсковае камандаванне меркавана гатовае ахвяраваць некаторымі пазіцыямі на поўдні і ўсходзе, каб умацаваць Мелітопаль і Бярдзянск. Як гаворыцца ў справаздачы амерыканскага Інстытута вывучэння вайны (ISW), гэта сцвярджае адна з расійскіх інсайдэрскіх крыніц.

Адзначаецца, што ў пачатку месяца крыніцы паведамілі, што кіраўнік Генштаба РФ Валерый Герасімаў хоча захаваць сілы для абароны Мелітопаля і Бярдзянска, магчыма, за кошт абароны Такмака.

«27 і 28 верасня крыніцы ў сацыяльных сетках распаўсюдзілі гэтую чутку, пасля чаго расійская інсайдарская крыніца заявіла, што Герасімаў таксама гатовы вывесці войскі з Бахмута і аддае перавагу абароне Мелітопаля, каб не даць украінскім сілам наблізіць артылерыю да Крыма», — адзначаюць аналітыкі ISW.

У той жа час эксперты паказваюць, што сцвярджэнні аб тым, што Герасімаў мае намер адвесці войскі ў Мелітопаль, каб умацаваць там абарону, «выходзяць далёка за межы вядомай мадэлі паводзін Герасімава».

«У ISW няма доказаў, якія пацвярджаюць сцвярджэнні інсайдэра. Калі гэтыя сцвярджэнні ілжывыя, гэта можа сведчыць аб тым, што ў расійскай інфармацыйнай прасторы вядуцца зладжаныя намаганні для дыскрэдытацыі Герасімава», — адзначаюць аналітыкі.

Яны паказваюць, што гэтыя сцвярджэнні могуць быць часткай інфармацыйнай барацьбы паміж расійскім кіраўніцтвам, паколькі, паводле звестак некаторых крыніц у РФ, Герасімаў адхіліў камандуючага ПДВ генерал-палкоўніка Міхаіла Цяплінскага ад пасады намесніка камандуючага ва Украіне.

Таму магчыма, гэтыя заявы аб гатоўнасці Герасімава ісці на саступкі на фронце маюць на мэце ўмацаваць пазіцыі Цяплінскага, лічаць у ISW.


Фота Мінабароны Велікабрытаніі

Фота Мінабароны Велікабрытаніі

Украіна наладзіла ўласную вытворчасць артылерыйскіх сістэм 155 калібра. Пра гэта на міжнародным форуме абаронных індустрый паведаміў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі.

Паводле яго слоў, Украіна пачала вытворчасць не толькі снарадаў «натаўскага» калібра 155 мм, але і саміх гармат. «Мы зацікаўлены ў лакалізацыі вытворчасці тэхнікі і перадавых абаронных сістэм, якія сёння даюць вынік на фронце», — сказаў прэзідэнт.

Зяленскі распавёў, што Украіна таксама вядзе перамовы з партнёрамі па сумеснай вытворчасці зброі.

У праекце дзяржаўнага бюджэту Украіны на наступны год павялічаны выдаткі на падрыхтоўку вытворчасці зброі — адразу ў сем разоў. Як заявіў кіраўнік урада Дзяніс Шмыгаль, на гэты артыкул выдаткуюць 55, 8 млрд грн (каля 1,5 млрд долараў). Паводле яго слоў, кароткатэрміновай і ў той жа час стратэгічнай мэтай Украіны з'яўляецца ўзмацненне супрацоўніцтва з замежнымі вытворцамі зброі, а таксама прыцягненне замежных кампаній да вытворчасці зброі ва Украіне.

Як адзначае кіраўнік МЗС Дзмітрый Кулеба, украінская зброя, вырабленая сумесна з міжнароднымі партнёрамі, будзе самай канкурэнтаздольнай у свеце пасля заканчэння поўнамаштабнай вайны. Таксама ён выказаў упэўненасць, што пасля перамогі ўкраінская абаронная прамысловасць будзе цалкам інтэграваная ў НАТА, як і сама Украіна.