822-гі дзень вайны. Расійцы забілі ў Харкаве сем супрацоўнікаў друкарні

На працягу сутак расійцы правялі больш за 2200 абстрэлаў па пазіцыях украінскіх войскаў і населеных пунктах з выкарыстаннем розных тыпаў ўзбраення. Вайна ва Украіне працягваецца і самай гарачай застаецца сітуацыя на Купянскім, Пакроўскім, Краматорск і Харкаўскім напрамках.

Фота УСУ

Фота УСУ

Паводле інфармацыі Генштаба УСУ, за мінулыя суткі адбылося 90 баявых сутыкненняў. Адзначаецца, што расійскі агрэсар спрабуе выкарыстоўваць перавагу ў жывой сіле і тэхніцы і падтрымку з паветра. Украінскія воіны даюць бой ворагу, а на асобных напрамках — самі ажыццяўляюць дзейсныя штурмавыя дзеянні для паляпшэння ўстойлівасці абароны і аднаўлення пазіцый.

На Харкаўскім напрамку адбылося 13 баявых сутыкненняў з расійскімі захопнікамі. Адбіта 10 нападаў у раёнах Ліпцаў, Ціхага і Ваўчанска. Працягваўся  бой паблізу населенага пункта Старыца. Акрамя таго, украінскія абаронцы штурмавымі дзеяннямі адціскаюць ворага ад пярэдняга краю абароны, на асобных участках маюць поспех.

На Купянскім кірунку акупанты 17 разоў спрабавалі выцесніцьУСУ з займаных пазіцый. Баявыя дзеянні адбываліся ў прыватнасці ў раёнах населеных пунктаў Сінькоўка, Петрапаўлаўка, Іванаўка, Стэльмахоўка, Наваегараўка, Дружалюбаўка і Неўскае. На двух участках РФ мела частковы поспех, сітуацыя напружаная. Сіламі абароны Украіны прымаюцца актыўныя меры па стабілізацыі становішча.

На Ліманскім напрамку былі адбітыя тры спробы акупантаў прасунуцца ў раёнах Цернаў і Серабранскага Лесу.

На Северскім кірунку колькасць нападаў агрэсара да вечара ўзрасла да пяці. УСУ спынілі па два штурмавыя дзеянні ворага ў раёнах Белагораўкі і Спорнага.

На Краматорскім кірунку ў цэлым было адбіта 13 спробаў расійцаў наблізіцца да Часавага Яра. Яшчэ адно баявое сутыкненне працягваецца ў раёне Андрэеўкі. Сітуацыя напружаная, але кантралюемая ўкраінскімі падраздзяленнямі.

На Пакроўскім напрамку на працягу сутак расійскія акупанты працягнулі спробы ўклініцца ў абарону УСУ з раёна населенага пункта Ачарэцінагао. Маюць частковы поспех на ўсход ад Яўгенаўкі. Усяго адбылося 15 баявых сутыкненняў. Украінскія абаронцы прымаюць актыўныя меры па аднаўленні страчанага становішча.

На Курахоўскім кірунку падраздзяленні сіл абароны Украіны адбілі атакі паблізу Краснагораўкі, Георгіеўкі і Параскавіеўкі. Усяго адбылося восем баявых сутыкненняў.


Фота УСУ

Фота УСУ

Дэпутат Харкаўскага раённага савета Багдан Ткачук распавёў пра сітуацыю ў раёне Ваўчанска і якія пазіцыі там займаюць акупанты.

«Што тычыцца Ваўчанска — там ідуць баі па рацэ Ваўчыная і паўночная частка горада захопленая або знаходзіцца ў шэрай зоне», — сказаў ён у эфіры тэлеканала Кіеў24.

Дэпутат заявіў, што акупанты спрабавалі перасекчы раку, але пакуль гэта ім не ўдаецца — украінскія воіны контратакуюць, трымаюць лініі абароны, ідуць цяжкія баі.

Што тычыцца самога горада, то ён дадаў, што яго ўпарта руйнуюць. Гэта даўно вядомая тактыка расійскіх акупантаў — «знішчыць, знесці, а потым па выпаленай тэрыторыі прасоўвацца далей».

24 траўня галоўнакамандуючы Узброеных сіл Украіны Аляксандр Сырскі праінфармаваў аб сітуацыі ў Харкаўскай вобласці і дзе працягваюцца самыя жорсткія баі. Ён адзначыў, што пасля першых нязначных поспехаў у ходзе наступальных баёў на Харкаўшчыну праціўнік цалкам захрас у вулічных баях за Ваўчанск і панёс вельмі высокія страты ў асабістым складзе штурмавых падраздзяленняў.

Паводле слоў Сырскага, цяпер РФ з розных напрамкаў перакідвае рэзервы, спрабуючы падтрымаць актыўныя штурмавыя дзеянні, але беспаспяхова. У раёне Ліпцоў агрэсар таксама панёс істотныя страты, перайшоў да актыўнай абароны, праводзіць мініраванне і агнявое паражэнне ўкраінскіх пазіцый.


Фота getty images

Фота getty images

Заходнія СМІ працягваюць паведамляць, што прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін зацікаўлены ў спыненні агню ва Украіне шляхам перамоваў. У той жа час, пішуць аналітыкі амерыканскага Інстытута вывучэння вайны (ISW), рыторыка Крамля і ваенныя дзеянні Расіі паказваюць, што Пуцін па-ранейшаму не зацікаўлены ў змястоўных перамовах і любым урэгуляванні, якое перашкодзіла б яму дамагацца разбурэння незалежнай украінскай дзяржавы.

Так, адзначаецца, што расійскія крыніцы, якія размаўлялі з заходнімі СМІ, прапанавалі супярэчлівыя характарыстыкі пазіцыі Пуціна на перамовах. Яны падкрэслівалі тэрытарыяльныя саступкі як частку меркаванага Пуціным спынення агню, але рэдка закраналі больш шырокія стратэгічныя мэты пуцінскай вайны ва Украіне.

«Спыненне агню не перашкаджае Расіі аднавіць наступальную кампанію знішчэння ўкраінскай дзяржаўнасці, і Расія будзе выкарыстоўваць любое спыненне агню для падрыхтоўкі да будучых наступальных аперацый на тэрыторыі Украіны», — падкрэсліваюць у ISW.

Як адзначаюць аналітыкі, Расія цяпер рыхтуецца да магчымай вайны з НАТО, і Крэмль, хутчэй за ўсё, будзе разглядаць усё, акрамя капітуляцыі Украіны, як экзістэнцыяльную пагрозу здольнасці Расіі весці такую вайну.

У той жа час яны адзначаюць, што Крэмль працягне сімуляваць цікавасць да перамоваў у крытычныя моманты вайны, каб паўплываць на прыняцце Захадам рашэнняў аб падтрымцы Украіны і працягваць намаганні па атрыманні папераджальных саступак ад Захаду.

Нагадаем, Reuters са спасылкай на чатыры ананімныя расійскія крыніцы 24 траўня напісаў, што Пуцін гатовы пайсці на перамовы аб спыненні агню і замарозіць вайну на існай лініі фронту.

«Пуцін можа ваяваць столькі, колькі трэба, але ён таксама гатовы да спынення агню — да замарожвання вайны», — сказала адна з гэтых крыніц.


1716624460_1564.webp

Падчас расійскага ўдару па друкарні ў Харкаве загінулі сем супрацоўнікаў прадпрыемства. Спіс загінуўшых апублікавалі ў Дзень работнікаў выдавецтваў, паліграфіі і кнігараспаўсюджвання, 25 траўня.

Паведамляецца, што праз удар загінула сем чалавек: Храпіна Таццяна, друкар-цяснільшчык; Строгі Раман, машыніст прыклейвальнай машыны; Рыжэнка, брашуроўшчык; Курасава Вольга, машыніст швейных машын і аўтаматаў; Нінадоўская Алена, машыніст швейных машын і аўтаматаў; Мінаева Ганна, машыніст камплектавальнай машыны; Шыла Дзмітрый, брашуроўшчык.

Расійскія акупанты 23 траўня нанеслі 15 удараў па горадзе. Атацы падвергнулася транспартная інфраструктура, падраздзяленне камунальнага прадпрыемства і друкарня, дзе ўзнік пажар.

Паводле звестак ратавальнікаў, у выніку абстрэлу пацярпеў 21 чалавек. У абласной ваеннай адміністрацыі паведамлялі аб гібелі сямі работнікаў друкарні, усяго ў момант атакі там працавалі каля 50 чалавек.

Таксама ў выніку пажару ў цэху друкаванага прадпрыемства, знішчана 50 тысяч кніг.


Скрыншот unian.net 

Скрыншот unian.net 

Нямецкі дэпутат ад партыі «Зялёных» Антон Хофрэйтар заклікаў не перашкаджаць нападам Украіны на расійскую тэрыторыю з выкарыстаннем заходняй зброі, піша Spiegel.

«Гаворка ідзе аб абароне ўкраінскага насельніцтва. Таму мы не павінны перашкаджаць Украіне выкарыстоўваць пастаўлянае ўзбраенне для адбіцця расійскіх знішчальнікаў у расійскай паветранай прасторы», — заявіў ён.

Пры гэтым дэпутат падкрэсліў, што міжнароднае права дазваляе атакаванай дзяржаве атакаваць ваенныя аб'екты ў краіне-агрэсары.

«Расійскае войска дзень і ноч абстрэльвае ўкраінскі горад Харкаў са сваёй тэрыторыі, у тым ліку планіруючымі бомбамі», — падкрэсліў ён.

Дэпутат таксама заклікаў пашырыць падтрымку Украіны.

«У Германіі ёсць грошы і рэсурсы, каб яшчэ лепш забяспечыць Украіну зброяй і боепрыпасамі. У той сур'ёзнай сітуацыі, у якой знаходзіцца Украіна, нельга цалкам выключаць асобныя сістэмы ўзбраення», — падкрэсліў ён.

З моманту першых амерыканскіх паставак зброі ва Украіну Белы дом забараняў выкарыстоўваць яе для ўдараў па расійскай тэрыторыі. Аднак, паводле звестак New York Times, кансенсус вакол гэтай палітыкі распадаецца. Зараз унутры Адміністрацыі прэзідэнта ЗША працягваюцца актыўныя дэбаты па паслабленні забароны.

Генеральны сакратар НАТО Енс Столтэнберг таксама заявіў, што краіны-партнёры Украіны павінны скасаваць забарону на выкарыстанне іх зброі для ўдараў па аб'ектах на тэрыторыі РФ.

«Гэта захопніцкая вайна Расіі супраць Украіны. Украіна мае права абараняцца. І гэта ўключае нанясенне ўдараў па цэлях на тэрыторыі Расіі», — сказаў Столтэнберг.