«Мама, я бачыла вайну». Як беларуска дапамагае ўкраінскім дзецям зарабляць на малюнках (відэа)
У Брытаніі запрацавала анлайн-платформа, дзе можна купіць малюнкі дзяцей з Украіны. На сайце LELEKA кожны малюнак па-за залежнасці ад яго складанасці каштуе 7 фунтаў.
Для дзяцей, якія аказаліся ў складанай сітуацыі з-за вайны, гэты заробак — магчымасць выдаткаваць грошы на сваё меркаванне: хтосьці дапамагае бацькам, якія засталіся без працы, хтосьці аддае валанцёрам, якія дапамагаюць украінскім вайскоўцам, хтосьці здае на гуманітарную дапамогу, а хтосьці дорыць маленькія падарункі сваім сябрам.
Праект стварыла каманда валанцёраў з розных краін, у тым ліку і з Расіі, а адна з сузаснавальніц сэрвісу — Аляксандра Ламачэнка з Беларусі.
Прадзюсарка Бі-бі-сі Міла Дацэнка сустрэлася з ёй, а таксама пагутарыла з тымі, хто карыстаецца сэрвісам: з аўтарамі карцін і іх бацькамі, а таксама з пакупнікамі малюнкаў.