Мінабароны РФ заявіла аб завяршэнні частковай мабілізацыі, уручэнне позваў спыняецца

«Падрыхтоўка і ўручэнне позваў спыняюцца. Пункты збору грамадзян ваенных камісарыятаў, а таксама вылучаныя рашэннямі органаў выканаўчай улады суб'ектаў РФ будынкі і збудаванні, якія выкарыстоўваліся для мерапрыемстваў частковай мабілізацыі, падлягаюць вызваленню для функцыянавання або выкарыстання па ранейшым прызначэнні»,— удакладнілі ў Мінабароны краіны, якая пачала вайну супраць Украіны.

mabilizacyja_1.jpg

Усяму асабоваму складу ваенных камісарыятаў, задзейнічанаму для забеспячэння частковай мабілізацыі, прадпісана вярнуцца з 31 кастрычніка да выканання сваіх абавязкаў у штатным рэжыме.
«У далейшым праца ваенных камісарыятаў па камплектаванні Узброеных сіл РФ будзе арганізавана толькі за кошт прыёму добраахвотнікаў і кандыдатаў для праходжання ваеннай службы па кантракце», — удакладнілі ў прэс-службе расійскага ваеннага ведамства.
Нагадаем, Пуцін абвесціў частковую мабілізацыю ў Расіі раніцай 21 верасня. Ужо 28 кастрычніка Сяргей Шайгу далажыў прэзідэнту РФ аб завяршэнні частковай мабілізацыі.

mabilizacyja_2.jpg

«Устаноўленае вамі заданне, 300 тысяч чалавек, выканана. Ніякіх дадатковых заданняў не плануецца», — сказаў Шайгу.