Найміты або беларуская армія? Украінцы высвятлялі, якіх беларусаў заўважылі на акупаванай РФ тэрыторыі

Украінскія вайскоўцы ўчора правялі расследаванне і сёння распавялі, якіх беларусаў заўважылі ў Кірылаўцы. Расследавалі, бо мэр Мелітопаля здзівіў грамадства тым, што, па яго словах, «учора і сёння ў Кірылаўку заехалі беларускія вайскоўцы».

_mileks_2021___armija___zbroja___belarus__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__16__logo.jpg

У акупаванай Кірылаўцы нядаўна заўважылі беларускіх вайскоўцаў. Гаворка можа ісці пра наймітаў, але гэта дакладна не прадстаўнікі арміі Беларусі. Прынамсі, пра гэта заявіў кіраўнік аб'яднанага прэс-цэнтра Сіл абароны Таўрычнага кірунку палкоўнік Яўген Ерын у эфіры агульнаўкраінскага тэлемарафону, паведамляе ўкраінская служба РБК.

«Пра гэту сітуацыю вядома няшмат. Можа, у мэра Мелітопаля больш там «вачэй»... Што тычыцца нейкіх беларускіх наймітаў, то, калі яны там і ёсць, гэта нейкая невялікая група, на якую ў цэлым можна не звяртаць увагі. Адзінае, што можна сказаць — менавіта штатных лінейных падраздзяленняў беларускай арміі ў цяперашні час там няма», — сцвярджае Ерын.


Нагадаем, як пісаў «НЧ», учора, 26 студзеня, мэр Мелітопаля Іван Фёдараў падчас тэлемарафону заявіў, што на тэрыторыі акупаванай Кірылаўкі павялічваецца прысутнасць акупантаў, і сярод захопнікаў ёсць і беларусы. Такую заяву ён зрабіў са спасылкай на звесткі, атрыманыя ад мясцовых жыхароў. У пасёлак «учора і сёння» (гэта значыць, 24 і 25 снежня) заязджаюць беларускія вайскоўцы, і ў іх нібыта шаўроны нейкага віцебскага падраздзялення беларускага войска.

Такая заява не магла застацца незаўважанай. Украінскія вайскоўцы таксама адрэагавалі. Яны праверылі гэтую інфармацыю і ўжо сёння выступілі са сваёй заявай: цяпер стала дакладна вядома, што менавіта кадравых вайскоўцаў арміі Беларусі ў Кірылаўцы няма.