Пастухоў: Вайна праходзіць цяпер праз крытычны пункт

Мы відавочна знаходзімся на перавале вайны. Па ўсёй бачнасці, гэта яе крытычная фаза, другая пасля пачатку агрэсіі, калі вырашаўся лёс Кіева, лічыць гісторык, палітолаг, доктар навук Уладзімір Пастухоў.

_mileks_2021___armija___zbroja___belarus__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__18_.jpg

Гэта разумеюць, на мой погляд, абодва бакі і ставяцца да таго, што адбываецца, з усёй адпаведнай сур'ёзнасцю.

І калі штурм Бахмута сапраўды быў малазразумелым эпізодам тактычнага значэння, дзе былі выдаткаваны стратэгічныя рэсурсы, то Аўдзееўка ўжо рэальна падобная па сваім значэнні на «Украінскі Сталінград». Не ў апошнюю чаргу таму, што можа істотна паўплываць на пазіцыю саюзнікаў Украіны.


Глядзіце таксама

У такой сітуацыі раздрай у палітычным кіраўніцтве Украіны быў бы вельмі недарэчны і, мабыць, ператвараецца ў галоўны фактар рызыкі для Украіны.

Зрэшты, Пуцін таксама рызыкуе. Калі пачуццё меры яму адмовіць і аўдзееўская мясарубка перасягне бахмуцкую (магчыма, у разы), а вынік дасягнуты не будзе, гэта яму праз нейкі час адгукнецца балючай рэакцыяй грамадства.

Хоць Прыгожыным рухалі выключна камерцыйныя матывы, узмоцненыя валтузнёй прусакоў у яго  галаве, але ажыццёўлены ім пердзіманокль быў бы немагчымы без шоку першых «мясных штурмаў».


Глядзіце таксама

Цяпер усё вельмі рухома, усё на сустрэчных курсах, і я не гатовы прадказаць, хто, у канчатковым выніку, выйдзе пераможцам з гэтага клінча.

У тым ліку я не гатовы спісваць Зяленскага як «адпрацаваны матэрыял» (тэндэнцыя да чаго стала прасочвацца).

Не бывае такой вайны, якая не праходзіць праз крытычныя пункты. Цяпер менавіта такі момант — не менш, але і не больш.