Уладзімір Пастухоў: Пазбегнуць вайны з Расіяй пасля распаду СССР было цяжэй, чым не пазбегнуць
У цяперашняй вайны, распачатай Расіяй з Украінай, маюцца два магутныя трыгеры – барацьба за «савецкую спадчыну» (уплыў на постсавецкай прасторы) і вырашэнне праблемы «падзеленага народа», разважае гісторык і палітолаг Уладзімір Пастухоў у сваем тэлеграм-канале.
Мне здаецца, што,
мы, пад уздзеяннем эмоцый, сталі падмяняць паняцці, і замест таго, каб
асцярожна сказаць, што вайна не была непазбежнай, мы робім выснову, што яна
здарылася на пустым месцы.
На жаль, месца было не пустое, а праклятае — забудаванае па самае не хачу усялякімі гістарычнымі могільнікамі, што выпраменьвалі смяротна небяспечную для соцыуму энергію.
Я б сказаў, што пазбегнуць вайны з Расіяй пасля распаду СССР было цяжэй, чым не пазбегнуць.
Гісторыя ўмее нядрэнна душыць выпадковыя адхіленні ад сваёй генеральнай лініі. Таму ні адна па-сапраўднаму буйная сусветная вайна не адбылася выключна з-за суб'ектыўных прычын, няхай гэта будзе уладалюбства, глупства, прагнасць, крыўдлівасць кіраўнікоў або нават калектыўнае вар'яцтва даручаных ім народаў, хоць кожная і мела больш чым дастаткова такіх прычын. Вайна, якая ўзнікла выключна з суб'ектыўных падстаў, хутка б сышла на нішто пад уздзеяннем аб'ектыўных, гэта значыць не залежных ад волі чалавека «выраўноўваючых» фактараў.
Але калі гісторыя ўпарта гне сваю лінію на працягу больш чым паўтара гады — і залучае ў вайну дзвюх найбуйнейшых дзяржаў Усходняй Еўропы ўсё больш людскіх і матэрыяльных рэсурсаў, то гэта значыць толькі тое, што ў гэтай вайны, акрамя суб'ектыўных, былі і застаюцца аб'ектыўныя прычыны.
Агрэсія Расіі супраць Украіны вельмі часта ўяўляецца як нічым не справакаванае выказванне «злой волі» альбо самога Пуціна (варыянт – «калектыўнага Пуціна»), альбо ўсяго рускага народа. Пры такім падыходзе цяперашняя вайна выглядае выключна як эпічнае сутыкненне абсалютнага дабра з абсалютным злом, а яе прычына выцякае з самой прыроды гэтых пачаткаў, якія не могуць не ваяваць.
Рускія — само ўвасабленне імперскага гвалту, а Захад і Україна, якой ён дапамагае, — аплот свабоды, які стаіць на шляху гэтага гвалту.
Рэальнасць, аднак, уяўляецца больш складанай. Захад адстойвае ў гэтай вайне не толькі свабоду, але і ўласныя інтарэсы, у тым ліку — эканамічныя, палітычныя і ваенныя, а Расія ваенным шляхам спрабуе вырашыць не толькі праблему выжывання пуцінскага рэжыму, але і даць адказ на цэлы шэраг гістарычных выклікаў, якія рэальна стаяць перад краінай у цэлым.
Тое, што на гэтыя выклікі быў дадзены памылковы і адначасова злачынны адказ, не азначае, што саміх гэтых выклікаў не існуе ў прыродзе.
Тое, што гэтая вайна з'яўляецца для Расіі грамадзянскай, не адмяняе таго, што яна з'яўляецца адначасова і імперыялістычнай.
Іншымі словамі, у вайны маюцца два магутныя трыгеры, кожны з якіх заслугоўвае асобнага разгляду – барацьба за «савецкую спадчыну» (уплыў на постсавецкай прасторы) і вырашэнне праблемы «падзеленага народа».
Я заўсёды лічыў і працягваю лічыць, што спроба Крамля вырашыць абедзве гэтыя праблемы з дапамогай вайны з'яўляецца злачынствам не толькі супраць іншых народаў, але і супраць самога рускага народа. Але адмаўленне вайны як метаду вырашэння праблем не азначае, што гэтыя праблемы можна не вырашаць або наогул ігнараваць.
І пасля калапсу пуцінскага рэжыму яны працягнуць існаваць як выклікі, на якія любы “хросны бацька” ўлады ў Расіі абавязаны будзе даць альтэрнатыўны адказ. Інакш ён уладу доўга не ўтрымае.
Больш за тое, менавіта той факт, што рэжым Пуціна здолеў стварыць палітычны «кактэйль Молатава», сінтэзаваўшы запальную сумесь з уласных вузкакарыслівых інтарэсаў і ілжыва інтэрпрэтаваных нацыянальных інтарэсаў, дазволіла гэтаму рэжыму дамагчыся ўнікальнага ўзроўню падтрымкі гэтай вар'яцкай вайны. Каб яго знізіць, неабходна развесці ў свядомасці мас гэтыя два кампаненты, аддзяліўшы «асабістую поўсць» бенефіцыяраў рэжыму ад «дзяржаўнай».